Зімовыя забавы ў лагеры «Неўгамон»
Цікава правялі зімовыя канікулы 15 вучняў пачатковых класаў Машканскай школы ў лагеры дзённага знаходжання «Неўгамон».
Наведвальнікі лагера прымалі ўдзел у гульнявой праграме «Чароўны снегапад», конкурсе «Разам весела гуляць», пазнавальнай гульні «Як сустракаюць Новы год у розных краінах», гульні «Зімовая мазаіка», віктарыне «Навагодні калейдаскоп», музычна-забаўляльнай праграме «Зімовыя цуды». Працавала майстэрня Дзеда Мароза, дзе дзеці вырабілі сімвал новага года — авечку. Усё гэта сумяшчалася з прагулкамі на свежым паветры, спартыўнымі мерапрыемствамі.
У лагеры з дзецьмі працавалі вопытныя педагогі В.І.Должыкава, М.А.Гардзецкая, С.П.Канапелька, І.М.Ананенка, выхавацелі групы падоўжанага дня Т.А.Ізмайловіч, Н.А.Грыгарэнка.
Кацярына Машэра,
член аб’яднання па інтарэсах
«Голас юнага краязнаўца», Машканская ДССШ.