З пачатку зімы на прыём да хірурга звярнуліся 10 сенненцаў з траўмамі ў выніку галалёдзіцы

IbxbtOh1OfQ0«Паслізнуўся, упаў, ачуўся — гіпс» — гэта стандартная гісторыя хваробы ў перыяд галалёду.

З пачаткам зімы на прыём да хірурга звярнуліся  10 чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці ў выніку галалёдзіцы.

Традыцыйныя спадарожнікі зімы і абмаражэнні. З пачатку 2016 года ва УЗ «Сенненская ЦРБ» 1 чалавек быў дастаўлены з пераахаладжэннем, 1 — з абмаражэннем кісцяў рук.

У халодныя дні медыкі раяць цяплей апранацца, выключыць ужыванне спіртнога. Пацярпець ад марозу можа кожны, але часцей за ўсё яго ахвярамі становяцца неасцярожныя, няўважлівыя альбо падвыпіўшыя людзі.

 Ларыса МУКАМОЛАВА.