Categories: Актуальна

Як пенсіянерам не патрапіць на вуду махляроў?

     Людзі сталага ўзросту вельмі даверлівыя, чым нярэдка карыстаюцца злачынцы. Асабліва часта на вуду махляроў трапляюцца пенсіянеры, якія жывуць у ад­даленых вёсках.

  — У нашым раёне за апошнія два гады злачынствы, здзейсненыя супраць людзей сталага ўзроста ці іх маёмасці, не фіксавалася, — расказаў Анатоль Ананенка, намеснік начальніка Сенненскага РАУС. Сустрэча з ім адбылася ў перыяд, калі ў раёне праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — узрост». — З 1 па 4 снежня ўчастковым інспектарам ставілася задача наведаць як мага больш састарэлых людзей, якія адзінока пражываюць у невялікіх аддаленых вёсках, каб папярэдзіць пра магчымую небяспеку.

  У 2013 годзе ў адну з вёсак Сенненскага раёна завітаў незнаёмец. Махляр па «сакрэту» паведаміў састарэлай жанчыне, што ў Расіі і ў Беларусі ўводзіцца адзіная грашовая адзінка — расійскі рубель. Пачаўся абмен беларускіх купюр, у чым ён прапанаваў свае паслугі. Купіўшыся на прапанову, вяскоўка страціла не адзін мільён рублёў, адкладзеных з пенсіі на чорны дзень.

  — У даным выпадку жанчына аказалася залішне даверлівай, — лічыць Анатоль Ананенка.  — Фактычна яна сама адчыніла махляру дзверы ў хату, сама аддала яму грошы. Пра небяспеку, якая можа зыходзіць ад незнаёмых людзей, сталым людзям трэба часцей  напамінаць не толькі міліцыянерам, але і іх дзецям.

 Праваахоўнікі рэкамендуюць не пускаць незнаёмцаў нават на парог, не праверыўшы дакументы. Зламыснікі нярэдка прапануюць купіць нейкі танны тавар, прыходзяць пад выглядам паштальёна ці сацыяльнага работніка, знаёмага суседзяў, нават, дзяцей. Перад новым годам могуць апранаць касцюмы Дзеда Мароза і Снягуркі.

Так здарылася летась. Да сенненкі-пенсіянеркі завітаў незнаёмы мужчына. Ён адрэкамендаваўся сацыяльным работнікам, які займаецца ўдакладненнем пенсійных дакументаў у сувязі з устанаўленнем надбаўкі пенсіянерам. Пакуль гаспадыня шукала пенсійную кніжку, іншыя запатрабаваныя дакументы, злодзей таксама не траціў часу. У выніку сталая жанчына праз некаторы час не знайшла даволі значнай сумы грошай.

 Як не стаць ахвярай махляра? Вось некаторыя рэкамендацыі ад Анатоля Ананенкі:

 — Сцеражыцеся незнаёмых людзей, якія настойліва спрабуюць патрапіць у вашу хату, кватэру пад выглядам работнікаў нейкіх дзяржаўных службаў — як мінімум папрасіце іх паказаць службовае пасведчанне.

 Не купляйце з рук электрабытавыя і іншыя тавары — яны могуць аказацца вельмі нізкай спажывецкай якасці.

 Не мяняйце незнаёмцам грашовыя купюры — невыключана, што яны фальшывыя.

 Ніколі не перадавайце свае грошы незнаёмым ці мала знаёмым людзям для аказання імі паслуг дзеля вырашэння вашых асабістых праблем з дапамогай пасадавых асоб — у абход закона гэта зрабіць немагчыма.

  Не пазычайце буйныя сумы грошай без належнага юрыдычнага афармлення і сведкаў — у выпадку непрадбачаных абставін даказаць факт здзелкі будзе праблематычна.

 Калі ж усё-такі вы сталі ахвярамі прайдзісвета, паспяшайцеся паведаміць пра гэта ў міліцыю. Чым хучэй вы звернецеся ў праваахоўныя органы, тым больш шансаў знайсці злачынцу.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

admin

Recent Posts

В Богушевском горпоселковом Доме культуры прошла торжественная церемония прощания с пионерским галстуком и вступления ряды ОО «БРСМ»

 В Богушевском горпоселковом Доме культуры прошла торжественная церемония прощания с пионерским галстуком и вступления ряды…

2 часа ago

Единый день информирования прошел на Сенненщине

В рамках Единого дня информирования с коллективом Богушевского детского сада встретился председатель районного исполнительного комитета…

2 часа ago

Невядомы бой паміж дзвюх вёсак Балбасава і Звягі Сенненскага раёна

Слаўную старонку адвагі і мужнасці, бясстрашных подзвігаў упісалі ў летапіс гісторыі Вялікай Айчыннай воіны нашай…

6 часов ago

Глазьев станет новым госсекретарем СГ. Об этом решении лидеров Беларуси и России сообщил Лукашенко

 Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 апреля провел встречу с заместителем государственного секретаря Союзного государства Беларуси…

7 часов ago

По результатам участия в областном слете юных лесоводов команда «Варты» школьного лесничества Мошканской СШ заняла второе место

⚡️По результатам участия в областном слете юных лесоводов команда "Варты" школьного лесничества Мошканской СШ заняла…

7 часов ago

Сообщить о сдаче жилья иностранцу —  не позднее трех часов, напомнили в Сенненском РОВД

Юридические и физические лица, а также индивидуальные предприниматели, которые сдают жилые или иные помещения иностранцам…

9 часов ago