Выхаванцы трэнераў Анатоля Рыбчанкі і Анатоля Кучынскага ўдзельнічалі ў першынстве Маладзечанскага раёна на Кубак райвыканкама. Больш трохсот чалавек, амаль з усіх куткоў краіны прыехала ў Маладзечна прадэманстраваць сваю моц. Даволі сур’езную канкурэнцыю склалі сенненскія барцы. Артур Мельцын і Аляксей Раманенка ў сваіх вагавых катэгорыях занялі другія месцы. Данііл Воранаў (32 кг) і Павел Караткевіч (53 кг) сталі “бронзавымі” прызёрамі першынства.
Годна паказалі сябе сенненскія барцы і ў адкрытым першынстве па грэка-рымскай барацьбе ў Барысаве. Аляксей Раманенка заняў “бронзу”, Яраслаў Пазднякоў і Артур Мельцын – на другой прыступцы п’едэстала. Данііл Воранаў у сваёй вагавай катэгорыі перамог усіх сапернікаў і заваяваў першае месца.
З “бронзай” вярнуліся дадому сенненцы Глеб Камароў (58 кг), Кірыл Фралоў (63 кг) і Данііл Ігнатовіч (69 кг) з рэспубліканскага турніру па грэка-рымскай барацьбе памяці майстра спорту, пераможцы першынства СССР Н.В.Хітракова. Крыху не хапіла Арцёму Кацару (42 кг): барэц заняў 5 месца.
Па словах Анатоля Рыбчанкі, нашы землякі добра паказваюць сябе на падобных турнірах, дзе змагаюцца моцна падрыхтаваныя сапернікі не толькі з Беларусі, але і некаторых рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.
Ірына ХАСАНАВА.
Ярко, весело, незабываемо в райцентре прошло спортивно–массовое мероприятие «Вместе – мы сила», приуроченное ко Дню…
Навучэнцы 5-7 класаў Студзёнкаўскай сярэдняй школы наведалі Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей і экспазіцыю "Зеркало памяти", паведаміла…
ЦИК пригласил коллег из стран СНГ наблюдать за выборами Президента Беларуси, сообщил журналистам председатель ЦИК…
Вопрос повышения эффективности работы системы здравоохранения, качественного и своевременного оказания медицинской помощи, в том числе…
В рамках Единого дня информирования председатель районного исполнительного комитета Олег Макаревич встретился с коллективом ОАО…
Выставка военной техники и плац-концерт впервые включены в программу "Марафона единства" в Орше, сообщает БЕЛТА.…