Навіна года! Кітайцы плануюць пабудаваць на Сенненшчыне малакаперапрацоўчы завод
У апошнія дні 2017 года паміж Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам і кітайскім інвестарам падпісаны два дагаворы.
Згодна з першым у Сенненскім раёне будзе пабудаваны сучасны малакаперапрацоўчы завод магутнасцю 1200 тон ў суткі. Будаўнічыя работы мяркуецца пачаць ужо ў наступным годзе, увесці ў эксплуатацыю – ІV квартала 2021 года.
У адпаведнасці з другім дакументам на тэрыторыі Сенненскага, Талачынскага, Чашніцкага і Аршанскага раёнаў з’явіцца сучасны малочнатаварны біякомплекс з інтэлектуальнай тэхналогіяй магутнасцю 40 тыс. галоў – па 10 тыс. у кожным рэгіёне. Пад рэалізацыю праекта перадаецца не менш чым 80 тыс. гектараў зямлі з тэрмінам карыстання да 99 гадоў.
Агульны аб’ём мяркуемых інвестыцый складзе па заводу 148 млн долараў ЗША, біякомплексе – 248 млн.
Наш кар.