У Яноўскай дзіцячым садзе-сярэдняй школе стартавала грамядзянска-патрыятычная акцыя «Пасылка салдату-земляку»

cms-image-000001961Да Дня абаронцы Айчыны ў Яноўскай дзіцячым садзе-сярэдняй школе рыхтуюць падарункі для землякоў-вайскоўцаў.
З 10 лютага ва ўстанове адукацыі стартавала грамадзянска-патрыятычная дабрачынная акцыя «Пасылка салдату-земляку». З ініцыятывай яе правядзення ў рамках месячніка патрыятычнай работы выступілі пярвічная арганізацыя ГА «БРСМ» і піянерская дружына імя К. С. Заслонава.
Як паведаміў рэдакцыі педагог-арганізатар ДУА «Яноўская дзіцячы сад-сярэдняя школа ім.М.Д.Цурана Сенненскага раёна» Аляксандр Бабкоў, у гэтыя дні вучні, педагогі і работнікі школы займаюцца зборам рэчаў, неабходных у салдацкім ужытку, у прыватнасці, канцылярскіх тавараў, швейных прыладаў. У ліку падарункаў таксама дзіцячыя малюнкі, пісьмы ад школьнікаў, ласункі. Пасылкі ад яноўскіх школьнікаў адправяцца ў п.Заслонава і г.Мінск, дзе сёння праходзяць тэрміновую вайсковую службу ў радах Узброеных Сіл нашай краіны былыя выпускнікі Яноўскай ДССШ.
Акцыя будзе доўжыцца да 23 лютага.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.