Первый парк семейных деревьев заложили в Сенно

 

 Больш за сто саджанцаў бярозы і клёна высадзілі ў парку па вуліцы Чырвонага Кастрычніка прадстаўнікі аддзела Следчага камітэта, РАНС, РАУС Сенненшчыны.

 Яны разам са сваімі сем’ямі далучыліся да рэспубліканскага праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Парк сямейных дрэў”, прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Сенненскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Супрацоўнікі міліцыі былі прадстаўлены ўсёй пярвічкай грамадскай моладзевай арганізацыі.

Следчыя, ратаўнікі прыйшлі садзіць дрэвы разам з дзецьмі, якія з задавальненнем працавалі  з бацькамі. Праз колькі гадоў ім самім будзе прыемна прыходзіць сюды і ўсведамляць, што да азелянення тэрыторыі яны таксама маюць дачыненне.

 

 Марына Наваковіч, першы сакратар РК ГА “БРСМ”, упэўнена — гэта толькі пачатак грамадска важнай справы. Яе эстафету пяроймуць іншыя жыхары раёна.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота прадастаўлена РК ГА “БРСМ”.