Больш за сто саджанцаў бярозы і клёна высадзілі ў парку па вуліцы Чырвонага Кастрычніка прадстаўнікі аддзела Следчага камітэта, РАНС, РАУС Сенненшчыны.
Яны разам са сваімі сем’ямі далучыліся да рэспубліканскага праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Парк сямейных дрэў”, прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Сенненскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Супрацоўнікі міліцыі былі прадстаўлены ўсёй пярвічкай грамадскай моладзевай арганізацыі.
Следчыя, ратаўнікі прыйшлі садзіць дрэвы разам з дзецьмі, якія з задавальненнем працавалі з бацькамі. Праз колькі гадоў ім самім будзе прыемна прыходзіць сюды і ўсведамляць, што да азелянення тэрыторыі яны таксама маюць дачыненне.
Марына Наваковіч, першы сакратар РК ГА “БРСМ”, упэўнена — гэта толькі пачатак грамадска важнай справы. Яе эстафету пяроймуць іншыя жыхары раёна.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота прадастаўлена РК ГА “БРСМ”.
В Витебске состоялось торжественное открытие XXXV Международного фестиваля современной хореографии (IFMC). Главным событием нынешнего фестиваля…
28 ноября, с 11.30 до 13.30, в Сенненской районной организации Белорусского профсоюза работников АПК (г.Сенно,…
В процессе встречи в КУСХП «совхоз имени Машерова» присутствующие могли задать интересующие их вопросы, а…
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом главу Администрации Президента Дмитрия Крутого, сообщает БЕЛТА. …
В Витебской области развитие предпринимательской жилки у детей начинается со школьной скамьи, проекты ребят поддерживают,…
Президент Беларуси Александр Лукашенко на встрече с руководителем и координаторами инициативной группы заявил, что для…