АДКРЫЛАСЯ СТАМАТАЛАГІЧНАЕ АДДЗЯЛЕННЕ

_1_~1Пасля рамонту адкрылася стаматалагічнае аддзяленне Сенненскай ЦРБ.

Цяпер там працуюць тэрапеўтычны, хірургічны і артапедычны кабінеты. Пацыенты могуць таксама скарыстаць паслугі платнага кабінета. Абслугоўваюць наведвальнікаў два стаматолагі, чатыры зубных урача і артапед. У аддзяленні ёсць рэгістратура, гардэроб, санвузлы.
«Такая рэарганізацыя дазволіла зменшыць чэргі ў рэгістратуры паліклінікі, раздзяліць патокі хворых і здаровых пацыентаў, што асабліва важна ў перыяд масавых захворванняў на ВРВІ і грып», — адзначае галоўны ўрач УЗ «Сенненская ЦРБ» Ігар Мізаўцоў. У будучым плануецца за кошт былых зубных кабінетаў, якія цяпер вызваліліся, размясціць усю дыягностыку на першым паверсе для зручнасці пацыентаў.
Рамонт аддзялення зроблены сіламі работнікаў гаспадарчай групы ЦРБ.
Таццяна Буракова.