49 механізатараў сталі пераможцамі і прызёрамі абласнога спаборніцтва сярод працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, задзейнічаных на вясенне-палявых работах.
Прызёры вызначаліся па намінацыях і групах у залежнасці ад занятасці (узворванне, перадпасяўная падрыхтоўка глебы, прыкачванне пасеваў, сяўба) і магутнасці агрэгатаў.
Лепшай сярод інтэграцыйных структур стала ААТ “Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў”. У актыве прадпрыемства разам з філіяламі 13 прызавых месцаў ва ўсіх намінацыях спаборніцтва. Механізатары ААТ “Віцебскі мясакамбінат” і яго структурных падраздзяленняў на другім месцы – у іх капілцы 11 узнагарод.
На днях пераможцаў і прызёраў спаборніцтва, якія рупяцца на палетках Сенненшчыны ад віцебскай інтэграцыйнай структуры, прама ў полі павіншавалі з перамогай. Дыпломы за подпісам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Міхаіла Прыдыбайлы, а таксама сертыфікаты на атрыманне грашовых прэмій ўручылі старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Гутараў і старшыня Сенненскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Макаранка. Свае віншаванні ў адрас аграрыяў выказалі і Алена Юрынёнак, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, і Ірына Федаровіч, старшыня прафсаюзнага камітэта прадпрыемства. Узнагароды атрымалі пяць механізатараў, у іх ліку Вадзім Цяцерка, які на трактары К-744Р4 з агрэгатам AMAZONE Citan 12001-C засеяў 2416 га. Гэта лепшы вынік на севе яравых збожжавых і зернебабовых культур, рапсу і кукурузы сярод механізатараў першай групы.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Учебно-методический сбор с командирами добровольных дружин Сенненщины прошел в райисполкоме под председательством Александра Красакова, заместителя…
Скорректированы подходы к поступлению в вузы выпускников колледжей на сокращенную форму получения образования. Об этом…
⚡️ 17 апреля, с 13.00 до 14.00, выездной прием граждан и представителей юридических лиц в…
В Сенненском РОЧС напомнили о соблюдении мер безопасности во время празднования Пасхи и Радуницы. Так,…
Фотофакт: На Сенненщине прошла гражданско-патриотическая акция "День призывника -2025". В торжественной обстановке новобранцам вручили повестки…
Ваши гости попросят добавки, попробовав этот печеночный торт. Нежные блинчики, сочная морковь и вкусный соус…