Напачатку старшыня
праўлення райспажыўтаварыства Аляксандр Пуцята ў сціслай форме падвёў вынікі работы таварыства. Адзначыў характэрныя для галіны станоўчыя зрухі. Растуць тавараабарот, якасць абслугоўвання і паслуг, што прадстаўляюцца насельніцтву, значныя сродкі ўкладваюцца ў рэканструкцыю, абсталяванне і будаўніцтва новых гандлёвых аб’ектаў. Спажыўкааперацыя Сенненскага раёна працягвае актыўна развівацца ў новых эканамічных умовах.
Сенненскае райпо — гэта своеасаблівы брэнд рэгіёна, заўважыў у сваім выступленні старшыня райвыканкама Васіль Чараднік. Кіраўнік раёна шчыра прызнаўся, што разам з сувенірнай прадукцыяй абавязкова дорыць сваім гасцям сенненскую каўбасу.
Хлебабулачныя і каўбасныя вырабы прадпрыемстваў райспажыўтаварыства вызначаюцца сваёй якасцю нават у краіне, якая славіцца сваімі прадуктамі харчавання. Але для паспяховага функцыянавання галіны шмат чаго належыць зрабіць. Неабходна мадэрнізаваць вытворчасць, актыўна прасоўваць уласную прадукцыю, укараняць новыя тэхналогіі, павышаць культуру абслугоўвання насельніцтва. Адзін з рэзерваў працы бачыцца ў павелічэнні закупкі ў насельніцтва лішкаў сельскагаспадарчай і дзікарослай прадукцыі.
Старшыня райсавета дэпутатаў падзякаваў райпоўцам за работу з сельскім насельніцтвам. Дзякуючы ім, кожны жыхар з 327 населеных пунктаў Сенненшчыны, нават з самых аддаленых, можа набываць такія ж тавары, як і гараджане. З рук Міхаіла Вілюгі ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў атрымала вядучы таваразнаўца Таццяна Белякова.
Высока адзначана за
сваю працу намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства па эканоміцы, галоўны бухгалтар Ірына Гуляй. Яна прадстаўлена да ўзнагароджання ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама. Старшыня праўлення ўзнагароджаны ганаровай граматай Віцебскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў.
У арганізацыі стала добрай традыцыяй заносіць партрэты лепшых работнікаў на Дошку гонару раённага спажывецкага таварыства. На свяце Аляксандр Пуцята ўручыў пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару 9 работнікам.
Восем чалавек адзначаны граматамі праўлення і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі. Ганаровай граматай рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў спажыўкааперацыі за актыўную грамадскую працу па сацыяльным патрнёрстве ўзнагароджана старшыня прафкама райпо Алена Журава.
Больш за 20 работнікам гандлёвай, будаўнічай, транспартнай сфераў, а таксама абслугоўваючаму персаналу, калектывам магазінаў, спецыялістам апарата кіравання райпо ўручаны Падзякі.
Шмат цёплых слоў, падарункаў у гэты дзень прызначаліся ветэранам галіны, якіх нямала сабралося ў зале.
Творчым жа віншаваннем для ўсіх работнікаў Сенненскага райспажыўтаварыства стала канцэртная праграма з удзелам выканаўцаў і калектываў Аршанскага Дома культуры.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в преддверии общереспубликанского праздника 7 ноября официально открыл в Минске бассейн…
Вооружившись необходимым инвентарем, представители сельского Дома культуры, амбулатории врача общей практики, местной школы во главе…