Першапачаткова на ўдзел у конкурсе падалі заяўкі 20 чалавек, на момант самога забегу прыйшла толькі палова. Перад стартам вядучая Юлія Крыўчанка правяла жараб’ёўку ўдзельніц. Вымярэнню падвергліся і шпількі на абутку канкурсантак. Згодна з умовамі іх вышыня павінна дасягаць не менш 7 см. Дыстанцыя забегу складала 50 метраў. Некаторыя з дзяўчат прызналіся, што сур’ёзна рыхтаваліся да конкурсу: хадзілі на трэніроўкі, падбіралі яркі вобраз, зручны абутак. Змагацца было за што. Галоўны прыз конкурсу — Br500 000!
Натоўп людзей, узброіўшыхся смартфонамі і фотаапаратамі, чакаў, калі ж пабяжыць першая група ўдзельніц. Нарэшце прагучала: «На старт! Увага! Марш!» Сенненцы актыўна падтрымлівалі бегуноў. А журы, у складзе начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргея Мяцеліцы, дырэктара Сенненскага РЦДзіМ Валянціны Каржыцкай і трэнера па лёгкай атлетыцы, фітнэс-трэнера Сенненскай СДЮШАР Вольгі Вераценнікавай, уважліва сачыла за спаборніцтвамі.
Конкурсную праграму склалі тры забегі, у якіх і вызначыліся фіналісткі.
У выніку фінальнага забегу трэцяе месца і званне «Самая стыльная шпілька» аказалася ў Вікторыі Мастыка. Літаральна некалькі крокаў аддзяліла ад першага месца Таццяну Нігматзянаву — уладальніцу другога месца і звання «Самая вопыт ная шпілька». Пераможцай і «Самай спрытнай шпількай — 2015» прызнана Святлана Траццякова, памочнік выхавальніка дзіцячага яслі-сада №2 г.Сянно.
Фіналісткі былі заахвочаны памятнымі сувенірамі ад арганізатараў (аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама), а ўсе ўдзельніцы — дыпломамі ў розных намінацыях. Самай рамантычнай шпількай прызнана Эльвіра Конышава, пяшчотнай — Алена Пясецкая, мініяцюрнай — Таццяна Падалінская. Самай экстрымальнай шпількай стала Алеся Хіжанкова, а сур’ёзнай — Таццяна Мельцына. Самая «лёгкая» шпілька — у Алены Клімовіч. Дарэчы, конкурс падтрымала і дырэктар Сенненскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ірына Ільюшэнка, якую прызналі «Самай экстравагантнай шпількай». Дадам, што ацэньваўся таксама і вобраз удзельніц.
Паміж забегамі на сцэне выступалі танцавальны калектыў «Нон-стоп» РЦКіНТ, танцавальны гурт Вольгі Вераценнікавай, які прадстаўлялі Ілона Любачка, Вікторыя Навічкова і Кацярына Беланожка. Радавалі сваімі запальнымі хітамі выканаўцы Галіна Хурко, Вольга Красноўская, Анастасія Бялко, Эльвіра Конышава, Марыя Шыбека.
Пасля конкурсу на сцэну выйшлі беларускія артысты — удзельнікі сумеснага праекта буйнейшай радыёстанцыі краіны і спявачкі Улады. Свае выступленні ў гэты вечар сенненцам дарылі дуэт баяністаў «Ва-банк» і танцавальны гурт «Блондзі Фьюжн», спявак Егіазар Фарашан, вядучыя радыёстанцыі ладзілі для гледачоў конкурсы і віктарыны, спявалі пад караоке песні ваенных часоў. Забаўляў сенненскую публіку сваімі танцамі і 4-мятровы «белы мядзведзь».
У той вечар Сянно ў прамым сэнсе «гучала» на ўсю краіну: «Радыус FM» вёў прамы эфір святочнай канцэртнай праграмы.
Ірына ХАСАНАВА.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…