В Богушевске продолжаются масштабные работы по благоустройству населённого пункта
Яны выконваюцца на сродкі, выдаткаваныя з бюджэту, з прыцягненнем падрадных арганізацый.
Як мяркуецца, асноўныя аб’екты будуць здадзены ў эксплуатацыю да канца верасня. Таму, магчыма, новы навучальны год вучні багушэўскай школы пачнуць толькі ў будынку, дзе некалі размяшчалася СШ №1.
Зрэшты, робіцца ўсё, каб работы былі завершаны ў вызначаныя тэрміны. Спрыяць гэтаму будзе і суботнік, які пройдзе 17 жніўня. Дадатковыя рабочыя рукі патрабуюцца для рамонту і фарбавання агароджы, падсыпкі грунтам пешаходных дарожак, на бетаніраванні, для правядзення іншых работ.
— Справа знойдзецца для ўсіх добраахвотных памочнікаў, якія гатовы прапанаваць свае паслугі, — запэўніў Вячаслаў Багданаў, старшыня Багушэўскага сельвыканкама. – Спадзяюся, на запрашэнне папрацаваць дзеля грамадскай справы адгукнуцца і багушэўцы. Работа знойдзецца як для арганізаваных груп работнікаў, так і асобных людзей, зыходзячы з іх працоўных навыкаў і фізічнага стану.
“ГС”.