Журы адзначыла высокі ўзровень мастацкага майстэрства і афармлення работ навучэнцаў Нямойтаўскай, Беліцкай, Багданаўскай №1 і №2 Сенненскіх школ, Цэнтра дзяцей і моладзі.
Сярод іншых на выставе ў ЦДіМ цікавасць наведвальнікаў выклікала вельмі прыгожая і працаёмкая работа «Каза ідзе на калядкі». Выканалі яе ў тэхніцы абрэзкавага (лоскутного) шыцця ўдзельніцы аб’яднання па інтарэсах «Млын моды» Цэнтра дзяцей і моладзі, вучаніцы Машканскай школы Даша Войлакава і Рамана Стук разам са сваім педагогам Таццянай Каранеўскай. Сімвал надыходзячага года — Казу — майстрыхі расшылі бісерам і пайеткамі. Дарэчы, работа заняла другое месца ў намінацыі «Тэкстыль». А пераможцамі тут сталі навучэнкі аб’яднання па інтарэсах «Умею шыць» ЦДіМ Дар’я Пахамовіч і Святлана Чунаева (кіраўнік Т.М.Кучынская).
У іншых намінацыях таксама былі вызначаны лепшыя: «Выцінанка» — Дана Новікава і Святлана Крачкоўская, Яноўская школа, кіраўнік Л.В.Казлова; «Мастацкі роспіс» — Аляксандра Маржэўская, Беліцкая школа, кіраўнік Г.В.Данілава; «Цацка» — Дар’я Валчкова, Беліцкая школа, кіраўнік І.В.Стайнова; «Паштоўка-віншаванне» — Вераніка Лазар, СШ №2 г.Сянно, кіраўнік Н.Л.Лазар; «Лялька» — Валерыя Рукаль, Вераніка Ярмоленка, Нямойтаўская школа, кіраўнік І.М.Кучко (змешаная тэхніка), Дар’я Красноўская, СШ №2 г.Сянно, кіраўнік В.А. Красноўская (вязанне кручком); «Разьба па дрэве» — Сяргей Няфёдаў, Улад Тамашэвіч, Нямойтаўская школа, кіраўнік Ю.Н. Кучко; «Сувенір-падарунак» — Марыя Кучынская, СШ №1 г.Сянно, кіраўнік А.М.Польская.
За актыўны ўдзел у намінацыі «Сюжэтная кампазіцыя» падзяку атрымаў калектыў навучэнцаў Яноўскай школы (кіраўнік С.В.Броўка).
Падзякі аб’яўлены таксама адміністрацыям Машканскай і Беліцкай школ і раённага Цэнтра дзяцей і моладзі за падрыхтоўку пераможцаў і прызёраў конкурсу.
Таццяна Буракова.
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в преддверии общереспубликанского праздника 7 ноября официально открыл в Минске бассейн…
Вооружившись необходимым инвентарем, представители сельского Дома культуры, амбулатории врача общей практики, местной школы во главе…
«Ну кто сказал, что нужно нас «списать», лишь потому что мы пенсионеры…», с такой фразы…
В Беларуси с 7 ноября стартует этап сбора подписей за выдвижение кандидатов в Президенты. Заниматься…