У снежні ў магазінах «Родны кут», «Кантынент» г.Сянно, №69 г.п.Багушэўск і магазінах буйных вясковых населеных пунктаў праходзіць акцыя «Цана тыдня». На палетных выкладках выстаўляюцца тавары са зніжанымі цэнамі.
«Ноч скідак», так называецца акцыя, якая пройдзе 20 і 29 снежня ва ўнівермагах Сянно і Багушэўска, магазінах «Кантынент» і №69 гарпасёлка.
28 снежня пройдзе адзіны дзень скідак, якія будуць дзейнічаць у магазінах «Гаспадарчыя тавары», «Світанак», «Будаўнік», універмагах і мэблевых Сянно і Багушэўска, у гандлёвых прадпрыемствах аграгарадкоў Ходцы, Машканы, Янова.
Калі ў перыяд з 24 па 31 снежня пакупнік набудзе тавар на суму больш за 1 млн рублёў у «Будаўніку», «Белвесце», «Гаспадарчых таварах», «Прамтаварах» (Багушэўск), універмагах Сянно і Багушэўска, магазінах Машканоў і Янова, яму будзе зроблена 10-працэнтная скідка.
Сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама будзе арганізавана дабрачынная акцыя «Дары дабро. Стань Дзедам Марозам».
УП «Сенненскія прамтавары» на працягу месяца праводзіць пераднавагодні распродаж і выставы-продажы нехарчовых тавараў, у тым ліку і зімовага асартыменту.
На прадпрыемствах грамадскага харчавання ідзе прыём заказаў ад насельніцтва на выраб паўфабрыкатаў, кулінарных вырабаў і вэнджаніны.
У магазінах «Родны кут» Сянно і Багушэўска з 20 снежня будзе арганізавана спецыяльнае абслугоўванне ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны.
У Сянно і Багушэўску пройдуць кірмашы выхаднога дня, пераднавагоднія і калядныя кірмашы па продажы харчовых і нехарчовых тавараў, ёлачныя базары. Гандаль навагоднімі ёлкамі ў райцэнтры і гарпасёлку пачнецца з 19 снежня.
З 25 снежня па 7 студзеня будзе падоўжаны час работы магазінаў і прадпрыемстваў грамадскага харчавання.
Таццяна Буракова.
Читайте полностью в №96 от 13 декабря 2014 года.
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в преддверии общереспубликанского праздника 7 ноября официально открыл в Минске бассейн…
Вооружившись необходимым инвентарем, представители сельского Дома культуры, амбулатории врача общей практики, местной школы во главе…
«Ну кто сказал, что нужно нас «списать», лишь потому что мы пенсионеры…», с такой фразы…
В Беларуси с 7 ноября стартует этап сбора подписей за выдвижение кандидатов в Президенты. Заниматься…