У майстроў раённага дома рамёстваў кіпіць работа па вырабе сувенірнай прадукцыі. Шырыцца і асартымент магазіна-салона «Сенненскія сувеніры», створанага пры культурнай установе.
На продаж тут прапануецца нямала адмысловых тавараў, зробленых у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Увагу прыцягваюць разнастайныя падушачкі, керамічныя вырабы, насценныя кампазіцыі для афармлення інтэр’еру, вышываныя і тканыя рэчы, работы з дрэва і скуры, маляўнічыя карціны, вытанчаныя вырабы з саломкі. Гасцей Сенненшчыны абавязкова зацікавіць прадукцыя з рэгіянальнай сімволікай.
«Кожны раз імкнемся, каб нашы работы былі адметнымі, непадобнымі на ранейшыя, адлюстроўвалі традыцыйныя напрамкі народнай творчасці, якія бытавалі на Сенненшчыне, утрымлівалі ў сабе мясцовыя матывы», — расказвае Вольга Квашко, дырэктар установы.
Сёння невялікі калектыў Дома рамёстваў падрыхтаваў больш за 200 сувеніраў. Асаблівае месца сярод іх належыць, канешне, сімвалам надыходзячага года — Казе і Авечцы. У якіх варыянтах яны толькі не прысутнічаюць на рамесных прылаўках: амулеты, пано, свістулькі, аўтарскія цацкі і інш. Пры такой разнастайнасці ўстрымацца ад пакупкі — задача амаль невырашальная. Тым больш, што цэны дастаткова прымальныя. Вось і ў маёй сумачцы неўзабаве апынулася бялюткая жывёліна з добрай авечай мордачкай, пашытая з мяккай навобмацак шарсцяной тканіны. У навагоднюю ноч цацка абавязкова зойме ганаровае месца пад ёлачкай. Астролагі прагназуюць, што 2015-ты будзе спрыяльным годам, бо каза і авечка невыпадкова асацыююцца з дабрынёй і шчырасцю. А каб усе вашы надзеі спраўдзіліся, абзавядзіцеся эксклюзіўным сувенірам ад сенненскіх майстроў.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
«Ну кто сказал, что нужно нас «списать», лишь потому что мы пенсионеры…», с такой фразы…
В Беларуси с 7 ноября стартует этап сбора подписей за выдвижение кандидатов в Президенты. Заниматься…
Первое заседание районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь состоялось в Сенно 5 ноября. На…
Самая многочисленная из зарегистрированных инициативных групп - за выдвижение кандидатом в Президенты Александра Лукашенко. Об…
Наталья Груздёва из Богушевска дает вторую жизнь старым газетам — рукодельница плетет потрясающие вещи из…
Президент Беларуси Александр Лукашенко ориентирует органы власти на то, что в ходе избирательной кампании в…