Ураджэнка Аршанскага раёна, Галіна, скончыўшы Клюкаўскую дзесяцігодку, паступіла ў Віцебскае тэхнічнае вучылішча №16. Асабліва шмат навыкаў па прыгатаванні разнастайных страў атрымала ў час шасцімесячнай практыкі, якую праходзіла ў сталовай наваполацкага завода «Вымяральнік». З цеплынёй і ўдзячнасцю да цяперашняга часу ўспамінае Галіна Пятроўна майстра Надзею Мікалаеўну Дуброўскую, пад кіраўніцтвам якой навучылася рабіць зразы, калдуны, клёцкі, піражкі і яшчэ шмат чаго.
«З адных і тых жа прадуктаў, што ёсць у халадзільніку кожнай гаспадыні, можна прыгатаваць розныя стравы. А калі дадаць крыху фантазіі, атрымаецца нешта новае, чаго ніколі ніхто не рабіў і не спытваў», — і жартам і ўсур’ёз гаворыць вопытны повар.
А колькі вяселляў, праводзін у армію, іншых святаў «зрабіла» Галіна Пятроўна на заказ, бо слава пра добрага повара хутка распаўсюджвалася ўсюды, дзе яна працавала. Дарэчы, і аўтару гэтых радкоў давялося паспрабаваць яе «разнасолаў» на адной з такіх урачыстасцей.
Скончыўшы з адзнакай вучылішча, Галіна мела права выбару месца работы. Спынілася на Наваполацку — горадзе моладзі. Два гады працавала ў школе, дзе вучылася 1,5 тысячы дзяцей. Але вялікая нагрузка і адказнасць не пужалі маладую работніцу, тым больш, што ў школьнай сталовай повар быў не адзін. Не падабалася толькі, што на час канікул трэба было пераходзіць у іншы калектыў: у якія-небудзь буфет ці сталовую ці, нават, працаваць на раздачы.
Потым Галіна па камсамольскай пуцёўцы накіравалася ў Краснаярскі край, дзе працавала ў ведамасным дзіцячым садку Бярозаўскай ГРЭС. І зноў прыйшлася ка двару, як прафесіянал і добразычлівы, камунікабельны чалавек.
Праз пяць гадоў па сямейных абставінах вярнулася на радзіму. Кашаварыла ў сталовай ААТ «Літусава». Земляробаў і работнікаў падсобнага прадпрыемства, якое працавала пры акцыянерным таварыстве, частавала кексамі, блінчыкамі, адбіўнымі, іншымі смачнасцямі, што звычайна не ўваходзяць у просты комплексны абед.
Пазней перайшла ў дзіцячы сад Літусаўскай школы. Тут даводзілася не толькі гатаваць, але і самой афармляць усю дакументацыю, атрымліваць прадукты.
Прыйшлося папрацаваць спрактыкаванай паварысе і ў санаторыі ў расійскім горадзе Сестрарэцку. А ў такія ўстановы, як вядома, абы- каго не возьмуць. Меню санаторыя было вельмі разнастайнае. «У дзень гатавалі па 15 відаў салатаў, па 5 — супоў, — успамінае Галіна Пятроўна. — Адпачываючых абслугоўвалі дваццаць павароў».
Але малодшая дачка Марына (цяпер студэнтка Аршанскага чыгуначнага каледжа) ў той час яшчэ вучылася ў школе. Таму прыйшлося вярнуцца. Чатыры апошнія гады Галіна Пятроўна працуе ў сталовай Яноўскай школы.
Добрымі памочнікамі школьнага повара з’яўляюцца мыйшчыца посуду Людміла Рыпінская і кладаўшчык Таццяна Русакова. «Без іх мне прыйшлося б вельмі цяжка, бо ўсё трэба рабіць дакладна і своечасова, да таго ж, афармляць дакументацыю», — працягвае мая субяседніца.
А галоўнае, што вучні, адміністрацыя школы і настаўнікі задаволены работай свайго повара.
Акрамя любімай справы, ёсць у Галіны Элерт і хобі — ягады, грыбы і, наогул, адпачынак на прыродзе. Робіць хатнія нарыхтоўкі на зіму, ну, і вядома ж, гатуе розныя стравы.»Раней, калі дзеці жылі дома, гатавала больш, — прызнаецца Галіна Пятроўна. — Дзяўчынкі таксама многаму навучыліся ад мяне. Старэйшая Таццяна, медык па прафесіі, дык можа ўжо і лепей за мяне гатуе».
І на развітанне повар-прафесіянал падзялілася рэцэптам салата «Чайка», якім частуе яноўскіх школьнікаў: 36,6 г сыра, 16 г маянэзу, 12 г цыбулі (абдаць кіпенем). І смачна, і хутка.
Таццяна Буракова.
Фота аўтара
Символично, что ее старт дан в день проведения республиканского субботника, а также в день завершения…
В этот день люди освещают ветки вербы, которые символизируют победу жизни над смертью — Воскресение…
Несмотря на то, что погода в апреле преподнесла аграриям не самые приятные сюрпризы: снег, заморозки…
В годы Великой Отечественной войны жители сотен белорусских городов и сел сражались с врагом, приближая…
В Витебской области оцифруют 100 памятников и мемориалов в этом году. Об этом корреспонденту БЕЛТА…
Президент Беларуси Александр Лукашенко заложил капсулу с посланием будущим поколениям на месте строительства Национального исторического…