Categories: Соцыум

Профилактику деменции проводят в отделении дневного посещения для престарелых граждан ТЦСОН Сенненского района

 Аддзяленне дзённага наведвання для састарэлых грамадзян ТЦСАН Сенненскага раёна, што знаходзіцца ў г.п.Багушэўск, прымае актыўны ўдзел у абласным пілотным праекце «Сістэма работы па прафілактыцы дэменцыі ў аддзяленнях для грамадзян састарэлага ўзросту з прыцягненнем валанцёраў», які рэалізуе камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама сумесна з Беларускім рэспубліканскім геранталагічным грамадскім аб’яднаннем і Аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыяй «Навукова-доследны медыцынскі цэнтр «Геранталогія».

У аддзяленні рэалізуюцца праекты «Субяседнік на гадзіну», «Пасядзелкі» і іншыя, выезды з канцэртнымі праграмамі ў аддаленыя населеныя пункты раёна. Усё гэта служыць пашырэнню зносін паміж старымі людзмі, а значыць, прафілактыцы дэменцыі.

Вопыт багушэўскага аддзялення дзённага знаходжання для састарэлых грамадзян быў высока ацэнены на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Дэменцыя і старэнне: сацыяльная служба прымае выклік часу».

Дарэчы, у аддзяленні асвоілі яшчэ адну форму работы, якая таксама будзе садзейнічаць павышэнню якасці прафілактыкі дэградацыі разумовай функцыі ў старых, — абмен вопытам з іншымі фарміраваннямі людзей паважанага ўзросту. У пачатку лютага багушэўцы, пасля таго, як самі пабывалі ў гасцях, прымалі з візітам у адказ ініцыятыўную групу Таварыства Чырвонага Крыжа «Родник» з Сянно. Клуб аддзялення “Спявай, душа!” падрыхтаваў для сенненцаў канцэртную праграму, а майстрыхі клуба “Гаспадынька” падрыхтавалі выпечку для салодкага стала.

У час такіх сустрэч пажылыя людзі маюць магчымасць абмена інфармацыяй, атрымання станоўчых эмоцый і ўражанняў. Не здарма ж кажуць: “Зносіны – лепшае лякарства ад старэння”, — пракаментавала падзею супрацоўніца аддзялення Любоў Трубека.

Таццяна БУРАКОВА.

admin

Recent Posts

Сергеенко провел встречу с активом Витебской области

Поступившие от населения вопросы депутатам следует решать сообща с местными исполнительными комитетами. На этом во…

2 часа ago

Лукашенко прибыл с рабочим визитом в Казахстан на саммит ОДКБ

Президент Беларуси Александр Лукашенко прибыл с рабочим визитом в Казахстан. В Астане 28 ноября Глава…

19 часов ago

Живописная природа мошканской земли однажды стала одним из стимулов для Павла Зверева в выборе профессии

Твердый характер и сильная мужская рука – то, что ежедневно помогает справляться с рабочими задачами…

19 часов ago

Владимир Бабичев о тезисах, высказанных Главой государства на встрече со студентами столичных вузов

Бабичев В.Г. — о тезисах, высказанных Главой государства  на встрече со студентами столичных вузов. «Поскольку…

20 часов ago

О качестве финансовых услуг

Комитетом госконтроля Витебской области уделяется особое внимание контролю качества оказываемых гражданам услуг банковскими, финансовыми (лизинговыми,…

22 часа ago

На Сенненщине стартовала акция «Меняй свой стиль на зимний»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД присоединились к республиканской профилактической акции, которая проходит под девизом «Меняй свой…

23 часа ago