В Сенно будут ремонтировать мост по улице К.Маркса
Па інфармацыі АДАІ Сенненскага РАУС, у сувязі з планавым правядзеннем рамонту маста па вуліцы К.Маркса, у Сянне зменіцца арганізацыя дарожнага руху.
З панядзелка, 16 сакавіка, будзе закрыта частка дарогі ад ЦБП №215 ААТ “Белаграпрамбанк” да магазіна №6 («Пясчанка») райспажыўтаварыства.
Аб’ехаць участак дарогі можна будзе па вуліцах Савецкая і Чырвоная Слабада. Плануецца, што рамонтныя работы зоймуць каля 2,5 месяцаў.
Ала ЯКАЎЛЕВА.