Яшчэ адным важным паказчыкам узроўню работы сенненскіх інспектараў падатковай службы з’яўляецца той факт, што летась паступленне падаткаў ад камерцыйных арганізацый вырасла і склала 136,5%, у асноўным (28,9%) — за кошт павелічэння паступлення падатку на прыбытак.
Каб дасягнуць гэтых паказчыкаў, давялося прыкласці нямала намаганняў, у тым ліку актывізаваць кантрольныя мерапрыемствы. Дзякуючы ім дадатковыя паступленні ў бюджэт склалі 894,2 млн рублёў. У выніку маніторынгу, камеральнага кантролю падаткаплацельшчыкі дабраахвотна пералічылі ў бюджэт 1812,9 млн рублёў у выглядзе падаткаў і збораў.
Аляксей Станкевіч, начальнік інспекцыі МПЗ РБ па Сенненскім раёне называе і іншыя лічбы і факты: за год выяўлена 42 парушэнні парадку прыёму наяўных грошай, 20 фактаў незаконнага здзяйснення прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў. У даход дзяржавы арыштавана і звернута таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на суму 48,9 млн рублёў, накладзена штрафаў — на 140,9 млн рублёў. Пры гэтым у раённай інспекцыі працуе ўсяго 13 дзяржаўных служачых.
— У першыя гады існавання інспекцыі нас было яшчэ менш — 9 чалавек, — кажа Аляксей Станкевіч. Ён з удзячнасцю ўспамінае людзей, якія стаялі ля вытокаў раённай інспекцыі. — У нашай інспекцыі заўжды працавалі адданыя сваёй справе людзі. Галіна Міхалёнак, якая ўзначальвала інспекцыю з 2 жніўня 1990 года і да выхаду на пенсію, мела высокі аўтарытэт не толькі ў сваім калектыве. Яе праца адзначана нагрудным знакам «Выдатнік падатковай службы», яе партрэт не раз змяшчаўся на Дошку гонару Міністэрства. У 2013 годзе прэм’ер-міністр краіны аб’явіў ёй падзяку. Галіна Пятроўна ўзнагароджвалася граматамі аблвыканкама, райвыканкама, абласной інспекцыі. Марыя Пронька, былы начальнік аддзела работы з юрыдычнымі асобамі, у 2000 годзе атрымала медаль «За працоўныя заслугі».
Высокім прафесіяналізмам вызначаецца работа сенненскіх падатковых інспектараў цяперашняга пакалення. Напярэдадні юбілейнага прафесійнага свята Ганаровымі граматамі інспекцыі МПЗ РБ па Віцебскай вобласці за добрасумленную працу ў падатковых органах, прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у агульныя вынікі работы ўзнагароджаны Лілія Бакунова, намеснік начальніка аддзела ўліку, справаздачы і спагнання падаткаў, Валянціна Воднева, галоўны бухгалтар. Кіраўніку раённай падатковай інспекцыі Аляксею Станкевічу аб’яўлена падзяка. Не забыліся на свята работнікаў падатковай інспекцыі раённыя ўлады. У сувязі з 25-годдзем падатковай службы калектыў ІМПЗ РБ па Сенненскім раёне ўзнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама.
Аляксандр ЛАЗЮК.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…