Жыхары Сянна прынялі ўдзел у займальным велаквэсце “Мая малая радзіма”, арганізатарам якога выступіў РК ГА “БРСМ”.
Квэст быў прымеркаваны да Дня вышыванкі, які ў Беларусі адсвяткавалі 2 ліпеня. Каля дваццаці аматараў здаровага і карыснага адпачынку на сваіх роварах удзельнічалі ў мерапрыемстве, якое, дарэчы, на Сенненшчыне прайшло ўпершыню. Яны шукалі адказы на прапанаваныя пытанні, разгадвалі рэбусы, галаваломкі.
Заданні мелі непасрэднае дачыненне да гісторыі горада, яго выбітных людзей. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымлівалі кавалачак пазла, скласці які неабходна было на фінішы.
Гульнёвымі кропкамі сталі помнік прыроды крыніца “Каплічка”, парк Трох Герояў, раённы гісторыка-краязнаўчы музей, вуліца Каваленкі.
Арганізатары мерапрыемства пастараліся зрабіць яго максімальна цікавым для дзяцей, якіх у гэты дзень у ліку ўдзельнікаў было шмат. Напрыклад, самаму маленькаму веласіпедысту Аляксандру Жалтабрухаву – пяць гадоў. З усёй сваёй дзіцячай непасрэднасцю, непадробнай шчырасцю ён дапамагаў маці і сваім старэйшым сястрычкам разгадваць загадкі.
Фінішнай кропкай велаквэсту стаў парк 40-годдзя Перамогі, дзе ўдзельнікі падвялі вынікі – склалі карціну, на якой быў адлюстраваны арнамент, які згодна азбукі беларускага арнаменту азначае маладосць.
Без падарункаў ніхто не застаўся — абярэгі ручной работы, выкананыя на заказ райкама БРСМ супрацоўнікамі Дома рамёстваў, будуць нагадваць аб цудоўна праведзеным часе.
“Велаквэст — нестандартная форма правядзення мерапрыемства. Нам прыемна, што ён знайшоў водгук сярод моладзі Сенненшчыны, заўсёды гатовай да новага і незвычайнага”, — адзначыла Марыя Шыбека, лідар моладзевага грамадскага аб’яднання.
Яна паабяцала, што ў бліжэйшы час будзе праведзены велапрабег – “Ровар.by”, прымеркаваны да Года малой радзімы. Жадаючыя прыняць у ім удзел ужо сёння могуць звяртацца за інфармацыяй па тэлефонах: 5-59-37, +375 33 676-95-30.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
На здымку: у час велаквэсту.
Фота прадастаўлена РК ГА “БРСМ”.
Наименование структурного подразделения УЗ Населенные пункты Дата выезда Время работы на маршруте Богушевская АВОП (понедельник)…
Комитетом госконтроля Витебской области в рамках контроля за выполнением поручения Главы государства обеспечено принятие дополнительных…
Первые 23 т произведенного в Беларуси сливочного масла реализованы в Китай через Белорусскую универсальную товарную…
В мире, пожалуй, нет человека, который не знал бы, что такое ВИЧ-инфекция. «Чума ХХ…
Поддержка банками экономики продолжала осуществляться преимущественно за счет кредитов в национальной валюте. Задолженность по рублевым…
Вопрос содержания дорог постоянно находит свое отражение на страницах районного издания. И хоть работы по…