Сенненщина заинтересовала туристов

Непадалёк ад Багушэўска, у мясцінах, дзе нярэдка праходзяць абласныя турыстычныя злёты, перасоўны палатачны лагер разбілі выхаванцы Віцебскага Палаца дзяцей і моладзі, якія таксама захапляюцца турызмам.

 

Выхад на мясцовасць дазволіць на практыцы адпрацаваць навыкі неабходныя ў спартыўным арыентаванні, турыстычнай падрыхтоўцы. Турыст, нават пачынаючы, павінен мець добрую фізічную падрыхтоўку, каб пераадольваць адлегласці і прыродныя перашкоды, арыентавацца на мясцовасці без компаса і з ім, па карце. Развесці касцёр у неспрыяльных умовах, выжыць, менавіта так, у экстрэмальных умовах. А яшчэ, ведаць родны край, краязнаўства – адзін са складнікаў турыстычнай падрыхтоўкі.

 — Знаходжанне ў турыстычным лагеры дазваляе пабыць сам на сам з прыродай, адпачыць, — лічыць Кацярына Васільева, начальнік перасоўнага лагера. — Тут знаходзяцца 30 дзяцей і трое дарослых. Кожны дзень мы накіроўваемся па распрацаваных маршрутах, у якія ўваходзяць у тым ліку аб’екты краязнаўства.

 На Сенненшчыну, у прыватнасці, турысты з Віцебска завіталі, каб больш даведацца пра Пятра Машэрава, знакамітага нашага земляка, пра Багушэўск. У лагер турысты дабіраліся, дарэчы, пешшу ад чыгуначнай станцыі Багушэўская. У адзін з маршрутаў уключана вёска Паграбёнка і яе архітэктурныя помнікі.

 

Удзел у турыстычным практыкуме прымаюць дзеці розных узростаў. Яны разбіты на групы, якія ўзначальваюць больш вопытныя турысты. Дзіма, які пагадзіўся расказаць пра сябе, паспеў скончыць сярэднюю школу і першы курс ветэрынарнай акадэміі. За яго плячыма ўдзел у шматлікіх спаборніцтвах, паходах. Самы працяглы пешаходны складаў больш за 100 км, веласіпедны маршрут, які пралягаў па Віцебскай і Мінскай абласцях, больш за 500 км. Дзмітрый працягвае займацца турызмам. Сёлета выступаў на міжвузаўскіх спаборніцтвах у Гомелі. У лагеры ён знаходзіцца як турыст-інструктар. Непасрэдна перад нашым знаёмствам ён займаўся са сваімі вучнямі вывучэннем карты мясцовасці.

 — Турызм развівае фізічна і інтэлектуальна, — лічыць Дзмітрый. – Дапамагае хутчэй станавіцца самастойным.

 Што, безумоўна, так. Маму ў палатачны гарадок не запросіш, каб яна навяла парадак у палатцы, каб памыла посуд. За свае паводзіны, дзеянні ў паходзе таксама даводзіцца адказваць самому: перад таварышамі, дарослымі.

 

За бяспеку дзяцей, якія разбілі палатачны лагер, адказваюць не толькі іх кіраўнікі, але і аддзел па адукацыі райвыканкама, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Прадстаўнікі гэтых устаноў таксама наведаліся ў перасоўны турыстычны лагер. Асаблівых прэтэнзій да яго абуладкавання, захавання санітарных правілаў, норм бяспекі не выказалі, што засведчыла высокі ўзровень падрыхтоўкі юных турыстаў і іх настаўнікаў з Віцебска.

 Калі мы пакідалі аблюбаванае віцябчанамі месца, у лагеры пачалося пастраенне і пераклічка. Пачуліся нейкія каманды, распараджэнні. Палатачны гарадок зноў пачаў жыць сваім строга размераным жыццём.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

В Сенно прошло спортивно–массовое мероприятие «Вместе – мы сила»

Ярко, весело, незабываемо в райцентре прошло спортивно–массовое мероприятие «Вместе – мы сила», приуроченное ко Дню…

6 часов ago

Навучэнцы Студзёнкаўскай школы наведалі Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей і экспазіцыю «Зеркало памяти»

 Навучэнцы 5-7 класаў Студзёнкаўскай сярэдняй школы наведалі Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей і экспазіцыю "Зеркало памяти", паведаміла…

6 часов ago

Карпенко рассказал, кого ЦИК пригласил наблюдать за выборами Президента Беларуси

ЦИК пригласил коллег из стран СНГ наблюдать за выборами Президента Беларуси, сообщил журналистам председатель ЦИК…

7 часов ago

Вопрос качественного и своевременного оказания медицинской помощи на протяжении 2023-2024 г. находится на особом контроле прокуратуры Сенненского района

Вопрос повышения эффективности работы системы здравоохранения, качественного и своевременного оказания медицинской помощи, в том числе…

9 часов ago

В рамках Единого дня информирования председатель районного исполнительного комитета Олег Макаревич встретился с коллективом ОАО «Белая Липа»

В рамках Единого дня информирования председатель районного исполнительного комитета Олег Макаревич встретился с коллективом ОАО…

11 часов ago

Мастер-класс и выставка техники. К «Марафону единства» в Орше присоединятся белорусские военные

Выставка военной техники и плац-концерт впервые включены в программу "Марафона единства" в Орше, сообщает БЕЛТА.…

13 часов ago