Юные сенненцы разукрасили урны в райцентре
У парку 40-годдзя Перамогі юныя сенненцы нанеслі на сметніцы, словы падзякі за тое, што людзі скарысталіся імі.
Прыцягнуць увагу да сметніц, каб нагадаць гараджанам і гасцям Сенненшчыны аб праблемах экалогіі – менавіта на гэта разлічвала раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якая і арганізавала своеасаблівую акцыю, якую ахвотна падтрымала моладзь. Па словах Марыны Наваковіч, начальніка райінспекцыі, яны спадзяюцца, што ператварэнне сумных урнаў у носьбітаў культурнага кода створыць у парку такую атмасферу, пры якой кінуць абгортку ад марожанага ці цукеркі сабе пад ногі стане немагчыма.
Маладых памочнікаў з фарбамі і трафарэтам, на якім намаляваны чалавек, што выкідвае смецце ў бак, можна ўбачыць і на вуліцах райцэнтра. Хлопчыкі і дзяўчынкі акультурваюць кантэйнерныя пляцоўкі для збору цвёрдых бытавых адходаў РУП ЖКГ, якія размешчаны ў дварах шматпавярховак – фарбуюць агароджу, бакі. Такой няхітрай справай райінспекцыя разам з юнымі эколагамі ўносіць сваю лепту ў агульную справу па добраўпарадкаванні роднага краю. Як адзначыла Марына Наваковіч, згодна з раённым планам па навядзенні парадку на зямлі сёлета прадугледжана ўстаноўка дадатковых бакаў для збору смецця, а таксама рамонт кантэйнерных пляцовак як у горадзе, так і ў буйных населеных пунктах .
Справы юных сенненцаў гараджане ацанілі станоўча. Пра гэта сведчыць і той факт, што некаторыя нават звярталіся з просьбамі да маладых людзей напісаць на кантэйнерах у іх дварах “дзякуй” і паставіць, як сёння гэта модна, смайлік.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.