Прайшла 31 чарговая сесія раённага савета дэпутатаў 27 склікання
Дэпутаты абмеркавалі стан правапарадку і законнасці на тэрыторыі Сенненскага раёна (з дакладам выступіў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Віктар Пракаповіч), работу спажывецкай кааперацыі па арганізацыі гандлёвага абслугоўвання насельніцтва раёна (дакладчык Аляксандр Пуцята, старшыня райспажыўтаварыства).
Дэпутаты пагадзіліся са змяненнямі ў рашэнні раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2015 года №67. Іх неабходнасць наспела ў сувязі са зменамі ў даходнай і расходнай частках раённага бюджэту. У прыватнасці, павялічаны памер бязвыплатных паступленняў з абласнога бюджэту, раёну выдаткаваны субвенцыі з рэспубліканскага дарожнага фонду на будаўніцтва, рэканструкцыю і рамонт вуліц райцэнтра, якія з’яўляюцца працягам рэспубліканскіх і мясцовых дарог.
Зацверджаны змены межаў некаторых сельскіх населеных пунктаў.
Акрамя дэпутатаў у рабоце сесіі прымалі ўдзел кіраўнікі арганізацый, устаноў, кіраўнікі падраздзяленняў раённага аддзела ўнутраных спраў, старэйшыны вёсак. Абласныя структуры былі прадстаўлены асобамі Віктара Сянько, начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама, Аляксандра Сідаровіча, першага намесніка пракурора вобласці, Аляксандра Шынкарэнкі, старшыні абласнога спажывецкага саюза. Яны таксама прынялі ўдзел у абмеркаванні асноўных пытанняў, што былі вынесены на разгляд сесіі.
Больш падрабязна аб рабоце сесіі, меркаваннях яе ўдзельнікаў – у бліжэйшых нумарах “ГС”.
Наш кар.
Фота аўтара.