Поспех сенненскіх валейбалістаў
Зборная каманда Машчонскай і Машканскай школ на абласным турніры па валейболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства, што праходзіў у Гарадку, заняла другое месца.
Выхад у фінал ёй прынесла перамога ў занальных гульнях у Оршы.
На абласным жа турніры выступала чатыры каманды хлопчыкаў. Сенненцы выйгралі ў Міёр і Ушач, прайгралі толькі валейбалістам з Наваполацка. А вось нашы дзяўчынкі саступілі міёрскай, верхнядзвінскай і наваполацкай камандам. У агульным заліку сенненская каманда прывезла дамой «серабро».
… і тэнісістаў
Нядаўна ў Полацку прайшлі абласныя спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства. Сенненцы размясціліся на чацвёртым месцы.
Вучаніцы Машчонскай школы занялі другое месца, уступіўшы віцябчанкам. У асабістым заліку наша зямлячка Вольга Мядзведзева таксама стала другой. Машчонскія хлопчыкі — толькі на пятым месцы. Абышлі зборную Сенненскага раёна ў агульным заліку каманды з Віцебска, Наваполацка і Полацка.
Ірына ХАСАНАВА.