Атлеты Сенненщины в числе лучших

У міжнародным турніры па грэка-рымскай барацьбе на прызы Ігара Каныгіна, заслужанага майстра спорту СССР, Арцем Кацар, былы выхаванец Сенненскай СДЮШАР, у вагавай катэгорыі 55 кг заняў першае месца.

 Але гэта не ўсе перамогі, якія ляглі ў скарбонку нашых землякоў у дадзеных спаборніцтвах, што прайшлі ў Віцебску. Бронзавым прызерам у вагавай катэгорыі 67 кг стаў Дзмітрый Шапавалаў.

 Гучала імя сенненца Максіма Кажарскага на Чэмпіянаце свету, што на днях адбыўся ў Нарвегіі. Праўда, у вагавай катэгорыі 60 кг беларускі спартсмен уступіў у схватцы за бронзу азербайджанцу. У гэтых жа спаборніцтвах Максім пацвердзіў званне майстра спорту міжнароднага класу.

 Радуюць сваімі дасягненнямі і юныя сенненцы, якія толькі робяць свае першыя крокі ў вялікі спорт. Так, па выніках рэспубліканскага турніру, які сабраў больш за 100 удзельнікаў у Глыбокім, адразу трое выхаванцаў трэнераў СДЮШАР Анатолія Рыбчанкі і Анатолія Кучынскага сталі бронзавымі прызёрамі. Нашы віншаванні Назару Беразневу (вагавая катэгорыя звыш 60 кг), Цімафею Астаповічу (44 кг) і Пятру Гардзецкаму (30 кг). Так трымаць!

Ала ЯКАЎЛЕВА.