Падвяла вынікі работы ў мінулым годзе і намеціла планы на 2016-ы ініцыятыўная група «Родник» г.Сянно
Падвяла вынікі работы ў мінулым годзе і намеціла планы на 2016-ы ініцыятыўная група «Родник» г.Сянно.
Справаздачу зрабіла кіраўнік групы Ніна Мяцеліца. Было адзначана, што работа па далучэнні жыхароў горада і раёна да актыўнага даўгалецця, уключэнні пажылых людзей у розныя віды дзейнасці вялася ў цесным кантакце з органамі мясцовай улады і іншымі партнёрамі. У прыватнасці, з ЦБП г.Сянно, раённай арганізацыяй ветэранаў, раённай арганізацыяй КПБ, старшынёй Сенненскай РА БТЧК Святланай Языковай.
У сваім дакладзе Ніна Мяцеліца падкрэсліла, што пажылыя людзі з’яўляюцца паўнапраўнымі членамі грамадства. Пацверджанне гэтаму — дзейнасць «Родника», якая паказала, што пачаць шлях да актыўнага даўгалецця ніколі не позна.
Таццяна Буракова.