На молочнотоварной ферме «Белая Липа» ОАО «Белая Липа» работает 17 человек. Под их надзором находится 650 голов скота, в том числе 330 коров

Дзіяна Мядзведзева

— У гэтыя дні сярэднясутачны надой па дойным статку складае 13 літраў на галаву, — расказвае ў час невялікай экскурсіі загадчыца фермы Дзіяна Мядзведзева. – Ёсць у нас і групы раздою, у якіх утрымліваецца каля 200 галоў. Тут надой дасягае 20 літраў.

 Жывёлаводчая прадукцыя фермы вылучаецца сваёй якасцю. Апошнім часам амаль усё малако паступае на перапрацоўку гатункам “экстра”. Аператары машыннага даення добра ведаюць – чым вышэй якасць прадукцыі, тым вышэй іх зарплата. Што для гэтага трэба рабіць, людзі таксама ведаюць. Іншая справа, не ўсе і не заўжды выконваюць неабходныя тэхналагічныя прыёмы.

 — У такой сітуацыі на дапамогу прыходзіць жорсткі кантроль, меры эканамічнага ўздзеяння, — не хавае Дзіяна Мядзведзева. – Імкнёмся наладзіць узаемны кантроль жывёлаводаў, бо па віне аднаго чалавека страты нясе іншы раз увесь калектыў.

 Кіраўнік вытворчага падраздзялення не выпускае з поля зроку і такі аспект дзейнасці як захаванне распарадку дня. Корм жывёле паступае тры разы на суткі, рацыён кармлення складаецца ў адпаведнасці з фізіялагічным станам жывёлы, яе прадукцыйнасцю.

 Аснову рацыёна складаюць сакавітыя кармы: сянаж, кукурузны сілас. Да іх дадаецца камбікорм, шрот, сена, брага. Сумесь раздаецца, пастаянна дапрацоўваецца дзённымі і начнымі даглядчыкамі. Рэшткі кармоў перад кожнай іх раздачай выдаляюцца з кармавога стала, вывозяцца для ўтылізацыі.

 Сваю галоўную задачу Дзіяна Мядзведзева бачыць як раз у рабоце з калектывам па строгім захаванні тэхналагічных патрабаванняў. Кармавая база на ферме даволі добрая і пры адпаведных адносінах да службовых абавязкаў усімі работнікамі дазваляе падтрымліваць высокі ўзровень вытворчасці на працягу ўсяго года. Работа ў гэтым напрамку з пункту гледжання Дзіяны Мядзведзевай некалькі ўскладняецца тым, што частку жывёлаводаў даводзіцца вазіць з суседніх населеных пунктаў. Праўда, і сама кіраўнік вытворчага падраздзялення не так даўно стала жыхаркай Белай Ліпы. Яшчэ чатыры гады таму жыла ў Падворыцы і працавала асемянатарам на  мясцовай ферме. Аптымізацыя вытворчасці вымусіла змяніць месца жыхарства і працы. Аб чым, зрэшты, жанчына і члены яе сям’і ніколькі не шкадуюць. Нават наадварот. Для ўсіх іх пераезд у аграгарадок, новыя ўмовы працы, вучобы далі магчымасць для далейшага развіцця.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

3 часа ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

3 часа ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

4 часа ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

5 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

7 часов ago