У мінулым годзе ў раёне зарэгістравана 146 нараджэнняў, што на 6 больш, чым у 2018-м, у іх ліку 70 хлопчыкаў і 76 дзяўчынак, паведаміла рэдакцыі галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС райвыканкама Святлана Высоцкая.
38 нованароджаных, што складае 26% ад агульнага ліку зарэгістраваных немаўлят, першынцы. Другімі ў сем’ях сталі 51 дзіця, трэцімі – 42. У 11 сем’ях з’явіліся чацвёртыя дзеці. Гэты паказальнік нязменны на працягу другога года. Прыемным застаецца факт, што дзве сям’і папоўніліся шостым і сёмым членамі.
Сярэдні ўзрост маці склаў 28 гадоў, бацькоў – 31. Нараджэнне дзяцей у непаўналетніх дзяўчат у мінулым годзе, як і ў 2018-м, не рэгістравалася.
Большасць дзяцей з’явілася ў поўных сем’ях. У ЗАГСе адзначаюць зніжэнне колькасці маці-адзіночак. Калі ў 2018 годзе 40 малышоў, альбо 29% ад агульнага ліку зарэгістраваных, нарадзілася ў жанчын, якія не знаходзяцца ў шлюбе, то ў мінулым годзе гэта лічба была меншая — 33 дзіцяці, што складае 23%.
Сярод імёнаў, якімі сенненцы найчасцей называлі сваіх сыноў і дачок, былі Варвара, Даша, Лізавета, Сафія, Марыя, Арцём, Максім, Мацвей, Андрэй, Багдан. Эрыка, Руслана, Пелагея, Міраслава, Зухра — у ліку рэдкіх жаночых імёнаў. Міраслаў, Дамір, Стэфан, Архіп, Рыгор — мужчынскіх.
З пачатку года ў раёне зарэгістравана 5 нараджэнняў.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Познавательные потребности людей разных возрастов удовлетворят сотрудники турцентра «Сенно». Ими разработаны более 20 экскурсионных маршрутов.…
Сельское хозяйство ни на что не променяю – это мое призвание и любимое дело, говорит…
Новшества в условиях оплаты труда работников бюджетных организаций, предусмотренные Указом Президента Республики Беларусь с 1…
В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена…
Информационный суверенитет - важнейшая тема с точки зрения обеспечения национальной безопасности государства. Об этом…
В Витебске состоялось торжественное открытие XXXV Международного фестиваля современной хореографии (IFMC). Главным событием нынешнего фестиваля…