«Яны кіравалі Сенненшчынай» — біяграфічным даведнікам з такой назвай папоўніўся фонд Сенненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі
«Яны кіравалі Сенненшчынай» — біяграфічным даведнікам з такой назвай папоўніўся фонд Сенненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, паведаміла дырэктар установы культуры Алена Мяцеліца.
Некалькі каштоўных экзэмпляраў мясцоваму кнігасховішчу ў падарунак перадаў аўтар — наш зямляк, краязнавец, гісторык, загадчык аддзелам навукова-інфармацыйнай працы Інстытута гісторыі НАН Аляксандр Бараноўскі.
У кнізе змяшчаецца інфармацыя пра сакратароў Сенненскага павятовага камітэта РКП(б), старшынь павятовага выканкама, першых сакратароў Багушэўскага і Сенненскага раённых выканкамаў. Яна будзе карыснай для краязнаўцаў, супрацоўнікаў музеяў, студэнтаў, настаўнікаў, турыстаў — усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Сенненшчыны.
Як адзначае Алена Ігараўна, дадзены даведнік у хуткім часе знойдзе сваё месца на паліцах бібліятэк раёна.
Вольга КАРПАВА.
Фота аўтара.