Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» сумесна з Міністэрствам адукацыі праводзіць рэспубліканскі конкурс дзіцячага малюнка «Пасябруй са спортам!» У ім прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў адукацыі дзвюх узроставых груп — 1-3 і 4-6 класаў.
Конкурс праводзіцца ў мэтах садзейнічання прапагандзе прынцыпаў і ідэалаў алімпійскага руху, фарміраванню іміджа краіны як спартыўнай дзяржавы, папулярызацыі спорту як важнага сродку ўмацавання здароўя дзяцей і моладзі, далучэння іх да здаровага ладу жыцця і іншых.
У сакавіку завяршыўся першы (раённы) этап конкурсу. На Сенненшчыне ў ім прынялі ўдзел 57 навучэнцаў з 18 школ і цэнтра дзяцей і моладзі.
Згодна з рашэннем журы пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу сталі ва ўзроставай катэгорыі 6-9 гадоў Паліна Лушчынская (СШ №1 г.Сянно, кіраўнік І.М.Кучко,), Назарыя Сірэнка (аб’яднанне па інтарэсах «Залатая саломка» Сенненскага ЦДіМ, Г.М.Жаркова), Сцяпан Варанцоў (аб’яднанне «Кераміка і маляванне» ЦДіМ, Е.А.Сакалоўская), Вераніка Ігнатовіч (аб’яднанне «Цуда-пальчыкі» ЦДіМ, Е.А.Сакалоўская); у катэгорыі 10-12 гадоў — Сяргей Варонкін (СШ №1 г.Сянно, Е.Н.Польская), Ксенія Шалуха, Вераніка Ярмоленка (Нямойтаўская школа, І.М.Кучко, Ю.Н.Кучко), Аліна Сляднёва (аб’яднанне па інтарэсах «Кераміка і маляванне», Е.А.Сакалоўская).
Цяпер работы пераможцаў прымаюць удзел у абласным этапе конкурсу.
Таццяна Буракова.
За девять месяцев 2024 года на экспортных торгах Белорусской универсальной товарной биржи реализовано 1,9 млн…
Объем взаимной торговли продовольственными товарами и сельскохозяйственным сырьем с Азербайджаном за последние пять лет вырос…
Торжественное мероприятие, посвященное Дню учителя, прошло в районном центре культуры и народного творчества. Участие в…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил вернуться к программе по развитию Полесья. Об этом он заявил…
В Палату представителей внесены проекты законов "О республиканском бюджете на 2025 год" и "О бюджете…
С 7 по 18 октября на Сенненщине пройдет республиканская информационно-пропагандистская кампания «Молодежь за безопасность!». Ее…