Не оставили в беде семью из Богушевска

Сям’я Івана i Юліі Ільюшэнка, якія ў час нядаўняга пажару страцілі жыллё і ўсю маёмасць, працягвае атрымоўваць маральную і матэрыяльную падтрымку, арганізаваную грамадскасцю раёна па ініцыятыве сацыяльна-педагагічнага Цэнтра г.Сянно. На днях халадзільнік і газавую пліту для іх набылі работнікі перапампоўваючай станцыі “Сянно”.

— Гучных заклікаў не было. Ахвяраванні рабіліся на добраахвотнай аснове, суму таксама кожны з членаў калектыву арганізацыі вызначаў сам, — расказаў Віктар Дзергачоў, намеснік начальніка па бяспецы. — Збор сродкаў арганізаваў Аляксей Сакалоўскі, які ўзначальвае ў нас прафсаюзную арганізацыю.

 Ільюшэнкі зараз жывуць у Багушэўску, у кватэры, у якой ні халадзільніка, ні газавай пліты няма. Так што бытавыя прыборы, дастаўленыя ПС “Сянно”, аказаліся вельмі дарэчы.

 І не толькі яны. Усе рэчы, любая дапамога людзям, якія ў выніку пажару згубілі ўсё, спатрэбіцца.

 — Наша дачушка атрымала прагулачную каляску, сын — дзіцячы ложак і веласіпед. Дзяцей апранулі з ног да галавы. Нам перадалі набор посуду, сродкі гігіены… Дзякуй вам усім, добрыя людзі, — расчулілася ў час размовы Юлія Ільюшэнка.

 Па яе словах, дапамога прыходзіць ледзь не штодня. Па інфармацыі, атрыманай у СПЦ г. Сянно, да гуманітарнай акцыі далучыліся ўстановы адукацыі, і іншыя арганізацыі горада і раёна, аддзелы райвыканкама, грамадскія арганізацыі, прадпрымальнікі.

 На здымку: сям’я Ілью­шэнка і прадстаўнікі ПС “Сянно” Аляксей Сакалоўскі і Віктар Дзергачоў пасля перадачы бытавых прыбораў.

admin

Recent Posts

Корреспонденты «ГС» поитересовались у сенненцев, что для них значит 7 ноября, и с чем он ассоциируется

В преддверии знаменательной даты 7 ноября мы поинтересовались у сенненцев, что для них значит этот…

5 часов ago

Поздравление руководства района с Днем Октябрьской революции

Уважаемые жители Сенненщины! Примите искренние поздравления с праздником — Днем Октябрьской революции! Октябрь 1917 года…

5 часов ago

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

21 час ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

21 час ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

22 часа ago