В Сенненской школе-интернате успешно реализовывается ряд инновационных проектов

Выкладанне школьных прадметаў у Сенненскай школе-інтэрнаце вядзецца па-беларуску. Далейшаму стварэнню ўмоў для ўсведамлення школьнікамі нацыянальнай прыналежнасці служыць рэалізацыя ва ўстанове інавацыйнага праекта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”.

 — Работа над вялікім агульнашкольным праектам вядзецца праз некалькі малых практыка-арыентаваных праектаў, — расказвае Кацярына Кручок, загадчыца школьнай бібліятэкай. — Самы папулярны ў школьнікаў — арт-майстэрня “Чараўніца”.

 І таму ёсць лагічнае тлумачэнне. Швейная майстэрня школы-інтэрната мае добрае абсталяванне і заўжды была арыентавана на вытворчы працэс, у якім заняты дзеці. Новы праект мае свае  спецыфічныя адметнасці, ён больш складаны,  патрабуе  асаблівых тэхналагічных навыкаў, а галоўнае —  паглыблення ў духоўную  сферу. Ткацтва, вышыўка, нанясенне на адзенне арнаментаў для нашых продкаў не абмяжоўваліся толькі ўтылітарнымі патрэбамі. 

За чыста механічнымі дзеяннямі хавалася глыбокая духоўная праца, якая, як лічылася, аберагае асобу і род ад уздзеяння цёмных сіл.

 Мы жывём у іншы час, у нас іншыя прыярытэты і каштоўнасці, а таму аўтары арт-праекта не разлічваюць на падобнае паглыбленне, але ўсё ж спадзяюцца далучыць сваіх выхаванцаў да некаторых нацыянальных традыцый і абрадаў. Здабыткам праекта сталі два камплекты касцюмаў для школьнікаў малодшага і старэйшага ўзростаў, вырабленыя з выкарыстаннем элементаў беларускага арнаменту і вышыўкі.

Касцюмы распрацаваны  і пашыты майстрамі вытворчага навучання М. А. Кіцько і В. А. Івашка і выкарыстоўваюцца для правядзення абраду сустрэчы гасцей “Запрашаем у госці да нас!”, сцэнарый якога распрацаваны ў нацыянальных традыцыях.

 Асобнае месца ў дзейнасці праекта арт-майстэрня “Чараўніца” займае этнаграфічная калекцыя касцюмаў, створаная ў народным стылі пачатку 20 ст., звяртае ўвагу Кацярына Кручок. Калекцыя складаецца з 9 жаночых і мужчынскіх касцюмаў і спецыяльна распрацоўвалася для школьнага “Тэатра моды”. Гэта яшчэ адзін невялікі школьны праект. Інтэрнатаўцаў у стылізаваных касцюмах   

можна бачыць у час канцэртаў на школьнай і раённай сцэнах. Летась “Тэатр моды” паспяхова прадставіў на раённым конкурсе школьнікаў “Ранішняя зорка” этнаграфічную калекцыю “Святочны калейдаскоп”, якая была ацэнена як лепшая.

 У школе-інтэрнаце часта бываюць госці. І ні адзін з іх не пакідае навучальную ўстанову без сувеніра на памяць. У гэтай якасці выступаюць выявы дамавікоў, птушак, а таксама лялькі-абярэгі, лялькі-падарожніцы. Яшчэ адзін накірунак у стварэнні сувенірнай прадукцыі — сувеніры, прымеркаваныя да народных і праваслаўных святаў. Даволі запатрабаваны такія вырабы арт-майстэрні як сталовая бялізна, сурвэткі, прыхваткі з элементамі беларускай народнай вышыўкі і ласкутнай тэхнікі.

 Група навучэнцаў школы-інтэрната, якая рэалізуе міні-праект “Чараўніца”, на працягу ўсяго навучальнага года наведвалася ў Сенненскі дом рамёстваў. Пад кіраўніцтвам вопытных майстроў інтэрнатаўцы працавалі над стварэннем двух касцюмаў (мужчынскага і жаночага), ідэнтычных сенненскаму строю канца 19-пачатку 20 стагоддзяў. Створаныя касцюмы занялі сваё дастойнае месца ў школьным этнаграфічным пакоі.

 — Самая вялікая каштоўнасць праекта ў тым, што пад час яго рэалізацыі дзеці, якія аказаліся адарванымі ад сям’і, праз якую звычайна засвойваюцца і нацыянальныя традыцыі, атрымалі магчымасць паглыбіцца ў іх, вывучаць народную культуру, этычныя прынцыпы, нарэшце, адчуць сябе неад’емнай часткай этнасу. Пашыраецца іх слоўнікавы запас. У выніку ўдзельнікі праекта больш свабодна і часцей карыстаюцца беларускай мовай у побыце,- падкрэслівае Кацярына Кручок.

 З 2008 года па 2019 у Сенненскай школе-інтэрнаце паспяхова рэалізаваны шэраг эксперыментальных і інавацыйных праектаў. Навучальная ўстанова стала для Міністэрства адукацыі пастаяннай пляцоўкай, дзе правяраецца, як сістэма адукацыі рэагуе на змены, складанасці і супярэчнасці, што ўзнікаюць у жыцці грамадства. Не стаў выключэннем праект па ўкараненні этнакультурных тэхналогій. Ён узбагаціў адукацыйнае асяроддзе школы, дапамог педагогам і вучням рэалізаваць свой творчы патэнцыял дзеля фарміравання і развіцця асобы юнага грамадзяніна як захавальніка і носьбіта нацыянальна-культурных каштоўнасцей.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.          

 Здымкі прадастаўлены Сенненскай школай-інтэрнатам.

 

 

 

admin

Recent Posts

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного отдела Следственного комитета

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…

11 часов ago

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

11 часов ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

11 часов ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

12 часов ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

14 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

15 часов ago