Женщины Сенненщины играли в футбол
На днях у ФСК «Алімп» прайшоў Калядны турнір па міні-футболе сярод жанчын і дзяўчат г.Сянна, прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння БССР.
Спаборніцтвы праходзілі ў рамках пілотнага праекта УЕФА і АБФФ па развіцці масавага футбола. У спартыўных баталіях узялі ўдзел тры каманды. Гульні праходзілі відовішчна і эмацыянальна. Жанчыны ўразілі суддзяў і балельшчыкаў заўзятасцю, упартасцю, імкненнем да перамогі.
Па выніках турніру кубак пераможцы дастаўся юным футбалісткам, выхаванкам трэнера Святаслава Шуцікава, — камандзе «Метэор». Другімі сталі жанчыны з каманды «Алімп», якія прадстаўлялі сектар спорту і турызму райвыканкама. На трэцяй прыступцы п’едэсталу апынулася зборная райцэнтра і Сенненскага РЦГЭ «Радуга». Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і вымпелы.
Спаборніцтвы па футболе з ўдзелам жанчын праходзілі ўпершыню. Па словах Алены Ляўкоўскай, намесніка дырэктара ФСК «Алімп», жанчынам, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, турнір спадабаўся. Таму напярэдадні 8 сакавіка плануецца правесці чарговы турнір. Для ўдзелу ў ім будуць запрошаны і аматаркі футбола з суседніх раёнаў.
Здымак прадастаўлены ФСК “Алімп”.