Галоўнай тэмай павесткі дня стала работа народнагаспадарчага комплексу раёна за І квартал 2017 года. Старшыня райвыканкама падкрэсліў, што нестандартны падыход, калі падвядзенне вынікаў дзейнасці галін эканомікі раёна робіцца паквартальна, дазваляе своечасова выяўляць праблемныя моманты і рабіць работу над памылкамі.
Як засведчыў у сваім дакладзе намеснік старшыні райвыканама Сяргей Галынчык, па большасці паказчыкаў у цэлым назіраецца станоўчая дынаміка. Зніжэнне дапушчана па спажывецкім рознічным таваразвароце аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання. У першую чаргу яго адчула на сябе райспажыўтаварыства. Прычыны падзення старшыня праўлення райпо Аляксандр Пуцята бачыць у зніжэнні пакупніцкага попыту, змяншэнні колькасці вясковага насельніцтва і прыходам у раён буйных рытэйлаў. Тым не менш, запэўніў ён, за вясенне-летні перыяд сітуацыя павінна выправіцца ў бок павелічэння таваразвароту.
За першыя тры месяцы года на 8,2% прыбавіла сярэдняя зарплата ў раёне. Яна склала 467 рублёў. У сельскай гаспадарцы заробак ніжэйшы — крыху больш за 300 рублёў. Але і ён выплачваецца несвоечасова: чатыры сельгасарганізацыі маюць пратэрмінавую запазычанасць па выплаце заработнай платы. Як будзе выконвацца патрабаванне кіраўніка дзяржавы по росце заробкаў? — пацікавілася Валянціна Назарук. Асноўныя шляхі да павышэння заробкаў, па словах Сяргея Галынчыка, — гэта рост вытворчасці, прадукцыйнасці працы, зніжэнне затрат.
А дзеля гэтага неабходна прыцягваць у эканоміку раёна інвестыцыі. Зараз у райвыканкаме вядзецца работа па фарміраванні інвестыцыйнага атласу. Сенненшчына таксама будзе прадстаўлена на абласным інвестыцыйным форуме, што пройдзе ў бліжэйшы час. Але гэтага мала, упэўнены старшыня райвыканкама. “Прэзідэнт краіны правільна акрэсліў задачу: не чакаць інвестара, а шукаць яго самім. І ў гэтым плане кіраўнікам нельга сядзець склаўшы рукі”, — звярнуўся да прысутных Васілій Чараднік. Пакуль што, па словах кіраўніка раёна, далёка не ва ўсіх прадпрыемствах распрацаваны рэальна пралічаныя інвестыцыйныя прапановы, бізнес-планы. Каб актывізаваць работу ў гэтым напрамку ён прапанаваў увесці ў аддзел эканомікі райвыканкама штатную адзінку, якая б займалася выключна пытаннямі інвестыцый. “Але яна павінна быць дзейснай”, — падкрэсліў Васілій Анатольевіч.
Аб выкананні бюджэту за студзень-сакавік бягучага года дакладала намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Алена Ганчарова. Васілій Чараднік запатрабаваў ад старшынь сельвыканкамаў актывізаваць работу па продажы зямельных участкаў. Менавіта рэалізацыя надзелаў з’яўляецца адной з галоўных крыніц даходаў органаў сельскай улады. Вынікі выканання плана рэалізацыі зямельных участкаў будуць падведзены за паўгоддзе.
А вось у дзіцячай занятасці няма месца залішняй камерцыялізацыі, падкрэсліў старшыня райвыканкама падчас разгляду другога пытання, вынесенага па павестку дня пасяджэння. Аб стане спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы ў раёне даў справаздачу намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Гардзецкі.
Сенненшчына па праве можа ганарыцца сваімі спартыўнымі дасягненнямі. Сем нашых землякоў уваходзяць у спісачны склад нацыянальных зборных нашай краіны, 19 займаюцца ў вучылішчах алімпійскага рэзерву. Аб поспехах футбольнай зборнай раёна вядома нават за межамі вобласці.
У раёне дзейнічае 55 аб’яднанняў па інтарэсах спартыўнай накіраванасці. Адной з вядучых устаноў з’яўляецца спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву, у радах якой займаюцца больш за 330 дзяцей ў трох аддзяленнях — біятлону, лёгкай атлетыцы і грэка-рымскай барацьбы. У маі-чэрвені СДЮШАР чакае чарговая дзяржаўная атэстацыя на права называцца спецыялізаванай школай алімпійскага рэзерву.
“Дарослым” спортам займаецца ФСК “Алімп”.
Рэканструкцыя фізкультурна-спартыўнага комплекса, праведзеная ў рамках падрыхтоўкі да абласных “Дажынак — 2016”, паспрыяла росту цікавасці ў дарослага насельніцтва да заняткаў рознымі відамі фізічнай актыўнасці. Асаблівым попытам у сенненцаў карыстаюцца фітнэс і трэнажорная зала. Лепшым сведчаннем таму з’яўляюцца лічбы: калі летась платных паслуг ФСК “Алімп” было оказана на суму 7200 рублёў, то толькі за першы квартал 2017-га выканана 90% ад гадавога плану ці больш за 6000 у грашовым выражэнні.
Тым не менш, старшыня райвыканкама ўказаў на неабходнасць актывізацыі спартыўна-масавай работы ў працоўных калектывах і сярод падрастаючага пакалення. Для юных сенненцаў, на думку Васілія Чарадніка, спартыўныя заняткі ў ФСК павінны быць бясплатнымі.
Толькі за першы квартал 2017-га ў раёне прайшло больш за 20 спартыўных мерапрыемстваў, удзел у якіх прынялі звыш 1100 чалавек. У задачах на сёлетні год — завяршыць рэканструкцыю біятлоннай базы і ўвод у эксплуатацыю міні-футбольнай пляцоўкі ў Сянне. Дзякуючы гэтым новым аб’ектам колькасць аматараў спорту сярод дзіцячага і дарослага насельніцтва раёна павялічыцца.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
Президент Беларуси Александр Лукашенко прибыл с рабочим визитом в Казахстан. В Астане 28 ноября Глава…
Твердый характер и сильная мужская рука – то, что ежедневно помогает справляться с рабочими задачами…
Бабичев В.Г. — о тезисах, высказанных Главой государства на встрече со студентами столичных вузов. «Поскольку…
Комитетом госконтроля Витебской области уделяется особое внимание контролю качества оказываемых гражданам услуг банковскими, финансовыми (лизинговыми,…
Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД присоединились к республиканской профилактической акции, которая проходит под девизом «Меняй свой…
В период с 26 ноября по 6 декабря на территории Сенненщины сотрудники ОГАИ РОВД проведут…