Голод 1930-х, или как главный редактор руководил районом

У 1933 годзе ў Сенненскім раёне была поўнасцю спынена работа кааператыўнага і дзяржаўнага гандлю. Нават наяўныя тавары былі вывезены з магазінаў у іншыя сельскія раёны. Чаму?

 Гвалтоўная калектывізацыя прывяла да заняпаду сельскагаспадарчай вытворчасці. Наступствам чаго стала зніжэнне карткавых нормаў хлеба і скарачэнне колькасці гараджанаў і рабочых, якія цэнтралізавана забяспечваліся харчаваннем. Пік голаду, які ахапіў многія раёны УССР, БССР і РСФСР, прыйшоўся на 1932-1933 гады. Па выніках 1932 года  Сенненскі раён  план па нарыхтоўцы лёну выканаў толькі на 45,4 %, за што Навум Ленцнер быў занесены  “на чорную дошку”. 4 студзеня 1933 года ЦК КП(б)Б і СНК БССР прынялі сумесную пастанову, згодна з якой за невыкананне плана да Сенненскага раёна было вырашана прымяніць наступныя меры:

 — Неадкладна спыніць падвоз тавараў у раён і поўнасцю спыніць кааператыўны і дзяржаўны гандаль на месцы. Вывезці з кааператыўных магазінаў і складаў райспажыўсаюза ўсе наяўныя прамтавары і накіраваць іх у іншыя сельскія раёны.

 — Поўнасцю забараніць да выканання плана калгасны гандаль, як для калгасаў і калгаснікаў, так і для аднаасобнікаў.

 — Да выканання плана спы­ніць усякага роду крэдытаванне і датэрмінова спаганць усе выданыя крэдыты.

 — Праверыць і ачысціць калгасныя, кааператыўны і дзяржаўны апараты органамі рабоча-сялянскай інспекцыі ад чужых і класава-варожых элементаў.

 — Дадаткова разгледзець пытанне аб высяленні найбольш злосных няздатчыкаў і сабатажнікаў сельскагаспадарчых загатовак за межы БССР, а таксама прыняць на месцы больш суровыя меры супраць аднаасобнікаў, якія не выканалі  план нарыхтовак.

 Дадзеную пастанову падпісалі: старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед і сакратар ЦК КП(б)Б Мікалай Гікала.

 У красавіку 1933 года ­ ЦБ КП(б)Б прызначыла новага сакратара райкама: замест Аляксандра Дашукевіча ім стаў Навум Ленцнер, у дапамогу якому былі накіраваны адказныя работнікі ЦК КПБ і ЦК ЛКСМБ.

 У ХХI стагоддзі стала модным аб усіх сваіх кроках пісаць у сацыяльных сетках. Дзяржаўныя дзеячы вядуць свае акаунты, у якіх паведамляюць пра прыняцце тых ці іншых рашэнняў. У тыя часы Інтэрнэта не было. Н.Ленцнер падрабязна распавёў пра ўсе свае крокі і рашэнні на пасадзе сакратара Сенненскага райкама ў сваёй кнізе “Ад чорнай дошкі да чырвонага сцяга”, што была апублікава ў 1934 го­дзе. Сёння яна захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, і, думаецца, яе змест будзе цікавы сучаснаму пакаленню сенненцаў.

 На думку Ленцнера “Сянно — стары кулацка-эсэраўскі раён”. Да таго ж “бацькаўшчына Прышчэпава — кулацкага нацдэмаўскага наркома земляробства, сваёй палітыкай хутарызацыі спрабаваўшага затрымаць сацыялістычную перабудову беларускай вёскі. Менавіта Сенненскі раён быў той лабараторыяй, дзе Прышчэпаў пачаў свае кулацкія эксперыменты па хутарызацыі вёскі. Менавіта засілле “кулацка нацдэмаўскіх элементаў у калгасах Сенненшчыны і ў раёне прывяло да таго, што раён з года ў год не выконваў ільнанарыхтоўкі”.

 Барацьба за лён пры новым сакратары райкама зводзілася да наступных мерапрыемстваў: па-першае, ачышчэння партарганізацыі ад перараджэнцаў і апартуністаў; па-другое, ачышчэння калгасаў ад кулацкіх элементаў; па-трэццяе, штодзённай барацьбы  за сацыялістычнае выхаванне калгаснікаў і калгасніц; па-чацвертае, барацьбы за сталінскі стыль у рабоце.

 На першае месца Ленцнер ставіў кадравую палітыку. Сваіх папярэднікаў ён лічыў — прышчэпаўцамі, якія займаліся “шкодніцтвам і ашуканствам”. Адразу быў вызвалены ад пасады старшыня райпрафсавета, шэраг членаў бюро райкама. З партыі выключаліся сакратары ячэяк і старшыні сельскіх Саветаў, якія адмаўляліся працаваць старшынямі калгасаў. На працягу 1933 года змянілася некалькі старшыняў райвыканкама і раённай кантрольнай камісіі.

 Старшыня райвыканкама Мікіта Брэль “працаваў дрэнна, нічога не рабіў, сваёй расхлябанасцю разбэсціў савецкі апарат”. Яго месца заняў вылучэнец Навума Ленцнера  Рудольф Квіліс. Ён добра зарэкамендаваў сябе падчас працы старшынёй Новасельскага сельскага Савета № 2. Квіліс вывеў сельсавет на самыя перадавыя пазіцыі, менавіта таму райкам прызначыў яго старшынёй райвыканкама (трэцім за год).

 Калгасы раёна былі ўмацаваны камуністамі. Да вясны 1933 года сярод старшынь калгасаў толькі 13 % былі камуністамі, пры завяршэнні веснавой сяўбы іх было ужо 30 %. Класавыя ворагі ў калгасах былі заменены камуністамі. Былі ўмацаваны і сельскія Саветы. Толькі за пасяўную было зменена больш за палову старшынь. Як адзначаў Ленцнер, “з прыходам работнікаў, меўшых вопыт палітычнай і арганізацыйнай работы, калгасныя кадры атрымалі штодзённае кваліфікаванае кіраўніцтва”.

 У выніку да 1 лютага 1934 года Сенненскі раён першым у рэспубліцы выканаў агульны план ільнанарыхтовак на 101 %, у тым ліку: па валакне сялянскай апрацоўкі — на 101, 2 %, па заводскай сыравіне — на 104, 5%. Было здадзена звыш плана каля 70 тон валакна і кудзелі. Таксама быў перавыкананы план азімай сяўбы і адгрузкі бульбы Ленінграду. Скончыўшы льнонарыхтоўкі брыгада Сенненскага раёна ў складзе 17 чалавек накіравалася  на дапамогу Горацкаму раёну.

 3 студзеня 1934 года Цэнтральная камісія па сацспаборніцтве з Заходняй вобласцю прыняла пастанову: “Пераходны сцяг ЦК КП(б)Б і СНК БССР па группе ільнаводных раёнаў перадаць Сенненскаму раёну,  замацаваннем яго за Сенненскім раёнам, як перадавым ільнаводчым раёнам рэспублікі”.

 За год Сенненскі раён прайшоў шлях ад чорнай дошкі да чырвонага сцяга, але якой цаной! Была праведзена чыстка партарганізацыі ад перараджэнцаў і апартуністаў. Людзей здымалі з пасад і ў лепшым выпадку адпраўлялі ў калгасы. Кіраўніцтва райкама і райвыканкама змянілася некалькі разоў. Калгасны, кааператыўны і дзяржаўны апараты былі ачышчаны ад “чужых і класава-варожых элементаў”.

 Згодна з кнігай “Памяць” у Сенненскім раёне ў 1933 годзе было рэп­рэсавана 149 чалавек, у тым ліку 70 калгаснікаў, 50 аднаасобнікаў. Сярод іх былі старшыні калгасаў, загадчыкі гаспадарчай часткай, брыгадзіры і іншыя службовыя асобы. І галоўнае, на працягу года адсутнічаў кааператыўны, дзяржаўны і калгасны гандаль.

Біяграфічная даведка

 Ленцнер Навум Міхайлавіч нарадзіўся ў 1902 годзе ў вёсцы Віцім Кірэнскага павета Іркуцкай губерні ў сям’і рабочых. Скончыў 4-х класнае гарадское і рэальнае вучылішчы. З 1918 года — член РКП(б). Быў сакратаром партарганізацыі ў г. Бадайбо, членам Іркуцкага райкама и губкама РКП(б), сакратаром Далёкаўсходняга бюро РКСМ. У 1923-1925 гадах вучыўся ў Інстытуце чырвонай прафесуры. Пасля працаваў у Выканаўчым камітэце Камуністычнага інтэрнацыянала ў Маскве. З’яўляўся адным з рэдактараў і аўтарам каментарыяў да 3-га тома сачыненяў Л.Троцкага.

 У 1932 годзе Ленцнер пераязджае ў Мінск. Ён працуе на пасадзе галоўнага рэдактара газеты «Рабочий». У чэрвені 1932 года яго прызначаюць намеснікам загадчыка агітацыйна-масавага аддзела ЦК КП(б)Б. З красавіка 1933 года Навум Ленцнер – сакратар Сенненскага райкама КП(б)Б. У 1934 годзе яго прызначаюць рэдактарам газеты «Звязда». На гэтай пасаде ён працуе да студзеня 1935 года,  пасля чаго пераяз­джае ў Днепрапятроўск, дзе займае пасаду намесніка начальніка абласнога зямельнага ўпраўлення.

 1 красавіка 1936 года ён быў абвінавачаны ва ўдзеле ў «контррэвалюцыйнай трацкісцкай тэрарыстычнай арганізацыі» і арыштаваны. 2 кастрычніка 1936 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Прыгавор быў выкананы ў той жа дзень. У 1956 годзе Навум Ленцнер рэабілітаваны.

 Аляксандр Бараноўскі,

аспірант Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

 

 

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Изюминку образа создаст Юлия Вабищевич

Согласитесь, ухоженные ногти — визитная карточка каждой женщины. Красивый маникюр — то, что сразу делает…

12 часов ago

В Сенно начал работу новый дискаунтер «Хит! Экспресс»

В Сенно начал работу новый дискаунтер «Хит! Экспресс».Это уже 3-й подобный торговый объект в районе.…

1 день ago

ФОТОФАКТ: В Сенно прошло торжественное открытие новогодней елки

❄️Посмотрите, как в райцентре прошло торжественное открытие новогодней елки, в рамках которого состоялся парад Дедов…

1 день ago

В Республике Беларусь проводится работа по замене кассового оборудования

В настоящее время в Республике Беларусь проводится работа по замене кассового оборудования. Работа в Республике…

1 день ago

Об изменениях, внесенных в Закон «Об охранной деятельности», рассказалаи сенненские правоохранители

Изменения, внесенные в Закон «Об охранной деятельности»   Департамент охраны Министерства внутренних дел (далее – Департамент…

1 день ago

Аниматоров готовят в Сенно

⚡️По результатам областного открытого конкурса авторской анимации «МультиМир» сразу два представителя нашего района в числе…

1 день ago