Гуманітарная праграма МДГА «Сафія» спансіруецца Гуманітарнай службай Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён і існуе на добраахвотныя ахвяраванні вернікаў, якіх налічваецца каля 15 мільёнаў па ўсім свеце. Звычайна, гэта невялікія сумы ўласных сродкаў. Але калі яны акумулююцца, агульная колькасць атрымліваецца важкай і дазваляе ажыццяўляць гуманітарную дзейнасць.
Для Багушэўскай туббальніцы гэта ўжо другі па ліку праект. Галоўны ўрач Наталля Лясная суправаджае іншаземных гасцей у рэнтген-кабінет. Яго загадчык Сяргей Любко і рэнтгенлабарант Ірына Лагунова з задавальненнем дэманструюць новую праявачную машыну ў дзеянні. Дзеля гэтага спадар Зубовіч нават прайшоў флюараграфію. Вердыкт урача быў адназначным — лёгкія чыстыя. Вынесці яго мог і неспецыяліст — настолькі выразным выйшаў здымак. Не трэба лішні раз тлумачыць, што ад якасці рэнтгенаўскіх здымкаў залежаць прызначэнні для лячэння пацыентаў бальніцы.
На развітанне валанцёры пажадалі поспехаў калектыву туббальніцы. Гэта быў апошні праект, які аб’яднанне рэалізавала для медыцынскай установы.
— «Сафія» не з’яўляецца пастаянным спонсарам той ці іншай установы і не займаецца спонсарскай дзейнасцю. Наша мэта — рэалізацыя гуманітарных праектаў, накіраваных на дапамогу як мага большай колькасці людзей ва ўсім свеце, — тлумачыць Сяргей Зубовіч.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…