Любая жанчына ведае: падабраць убор — задача не з простых. А вось для нашай сённяшняй гераіні гэта не толькі лёгкая справа, але і любімы занятак, бо многія рэчы яна вяжа сама.
Пётр і Ірына Чэпікавы з двумя дзецьмі прыехалі ў Ходцы ў 1989 годзе з Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці, які ўваходзіў тады ў Чарнобыльскую зону. За 32 гады жыцця тут Сенненшчына стала родным домам. Неверагодныя віды, спакой і ўтульнасць — менавіта такая атмасфера і ў самім доме Чэпікавых.
У іх сям’і лічаць, што сумесная творчасць робіць жыццё больш яркім і насычаным: радасць, цікавасць, захапленне — усё тут дзеліцца папалам.
Ірына Уладзіміраўна захапілася вязаннем яшчэ ў дзяцінстве, калі назірала, як спрытна спраўляецца з кручком і іголкай яе бабуля.
Спатрэбілася карыснае ўменне і ў дэфіцытныя часы, калі купіць адзенне было просто немагчыма. Прыкметна тое, што жанчына амаль не выкарыстоўвае інтэрнэт, дапаможнікі. Практычна ўсё робіць самастойна.
— Прыгожыя і карысныя рэчы можна выканаць нават з рэшткаў, якія часта застаюцца пасля вырабаў. Галоўнае — праявіць фантазію, — упэўнена мая суразмоўца.
Напрыклад, з кавалачкаў пражы Ірына Уладзіміраўна вяжа цёплыя шкарпэткі для ўсёй сям’і. Пража ў руках гэтай дзіўнай майстрыхі ператвараецца ў сапраўдныя творы мастацтва. Яе рэчы ўпрыгожваюць не толькі іх дом, але і дамы знаёмых, сяброў.
— Вельмі падабаецца дарыць падарункі зробленыя ўручную. На мой погляд, такі прэзент абыякавым не пакіне нікога, — дзеліцца назіраннем жанчына.
Вязанне акрамя арыгінальнасці і прыгажосці прыцягвае яшчэ і сваёй разнастайнасцю, бо можна выкарыстоўваць яго, як для простых вырабаў, так і для стварэння сапраўдных шэдэўраў ці прадметаў гардэробу, што і робіць Ірына Уладзіміраўна.
На пытанне колькі часу патрабуецца каб звязаць, да прыкладу, кофту, жанчына адказвае, што ніколі не сочыць за гэтым і займаецца вязаннем у вольны ад хатніх спраў час.
— Калі рабіць гэта кожны дзень, то можна звязаць тую ж кофту за пару дзён, — дзеліцца мая суразмоўца.
Умела спраўляючыся з кручком, стварае дзіўныя і арыгінальныя вырабы з нітак і пражы. Вяжа сурвэткі, пледы, дзіцячыя касцюмчыкі, прадметы жаночага гардэроба.
— У далейшых планах, — кажа жанчына, — удасканальваць сваё майстэрства. Вельмі хочацца паспрабаваць вязаць цацкі. Гэтую ідэю падала ёй самая малодшая прыёмная дачка Аня, якая таксама захоплена творчасцю. Дзяўчынка наведвае гурток па вышыўцы, добра малюе. І ўсё гэта робіць даволі паспяхова.
Ірына Уладзіміраўна 30 гадоў прысвяціла працы ў мясцовым Доме культуры, заўсёды знаходзілася каля творчасці, яе акружалі такія ж, як яна сама людзі. Менавіта гэта і паўплывала на тое, што і ўсе яе дзеці, нават прыёмныя, маюць свае захапленні.
— Дарэчы, і мой бацька быў добрым шаўцом, — успамінае Ірына Чэпікава. — Усё пачалося са спадніцы, якую ён зрабіў для маці. Пазней яго вельмі захапіла гэта справа. Нават сукенку мне на вяселле пашыў ён.
Умелыя рукі могуць тварыць сапраўдныя цуды. Гэта даказваюць і дзеці Чэпікавых. Старэйшы Уладзімір зараз жыве ў Віцебску і займаецца вырабам мэблі. Сярэдні Аляксандр прафесійны харэограф, які зараз працуе ў танцавальным шоу на круізным лайнеры ў ЗША. Малодшы Антон прафесійна займаўся спортам, зараз працуе трэнерам у Сенненскім ФСК «Алімп». Прыёмная Вікторыя, больш за 15 гадоў жыве у Чэпікавых, даволі паспяхова працуе ў медыцынскай сферы. Аня, пра якую мы згадвалі раней, вучыцца у дзявятым класе мясцовай школы, расце сапраўднай памочніцай.
Вось так і жывуць — падтрымліваючы і натхняючы адзін аднаго.
Ксенія КРУПСКАЯ.
Фота аўтара.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…