Ва ўстановах Сенненскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы
Ва ўстановах Сенненскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. У бібліятэках будуць арганізаваны адкрытыя прагляды літаратуры «Скарбы роднай мовы».
На актуальны дыялог «Ты будзеш звінець, беларуская мова» сваіх чытачоў запросіць раённая бібліятэка. Багушэўская правядзе літаратурную вечарыну «Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся». Юныя чытачы наведаюць урок роднай мовы «Беларуская мова — крыніца празрыстая» ў раённай дзіцячай бібліятэцы. Паказаць сябе ў конкурсе чытальнікаў вершаў «З любоў да роднага слова» змогуць чытачы Багданаўскай.
Таццяна Буракова.