“Мы будем помнить поименно всех сыновей, что воевали” – сведчыць надпіс на помніку, размешчаным у парку Трох Герояў г. Сянна. У пацверджанне гэтых слоў каля новага мемарыяльнага комплексу на гэтым тыдні адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Тых, хто прыйшоў ушанаваць нашых землякоў, добрасумленна выконваўшых свой доўг у гарачых кропках, аказалася нямала. Дэлегацыі ад працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў горада, а таксама райвыканкама прынеслі з сабой вянкі і кветкі.
Вядучы Дзмітрый Зайко ў пачатку мітынгу яшчэ раз нагадаў пра падзеі таго страшнага часу, якія скончыліся 28 гадоў назад.
Што адчувалі маладыя хлопцы, якім давялося аплакваць страты і рана пазнаць цану мужчынскай дружбы, можна толькі здагадвацца. Але нягледзячы на пакуты, яны з годнасцю выканалі свой салдацкі абавязак. Ад іх імя выступіў старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Карым Хасанаў. Слова меў і ваенны камісар Сенненскага раёна Дзмітрый Ермакоў. За лічбамі статыстыкі, якія ён агучыў, мноства трагічных лёсаў. Адзін з такіх, вобраз нявесты, што не дачакалася свайго жаніха, яскрава раскрыўся ў музычнай кампазіцыі “Афганскі вальс”, якую выканала Ксенія Гарнак. Сваіх чатырох байцоў не далічылася і наша Сенненшчына: Васілія Стасельку, Віктара Русачэнку, Аляксандра Галькевіча і Аляксандра Звярковіча. Іх памяць не толькі ўшанавалі хвілінай маўчання, але і наведалі месцы пахавання воінаў-інтэрнацыяналістаў. Не пакінула ўлада ў той дзень без увагі і матэрыяльнай дапамогі і маці Аляксандра Звярковіча Соф’ю Андрэеўну.
Ганна КОРСАКАВА.
Члены трудовых коллективов организаций и предприятий района будут задействованы в работах по наведению порядка на…
Пожелания здоровья, душевного тепла и благополучия звучали в адрес Аллы Александровны Горбачёвой, жительницы райцентра, бывшей…
Беларусь и Пакистан обязательно должны реализовать достигнутые договоренности. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…
Старший прокурор отдела прокуратуры Витебской области по надзору за исполнением законодательства о несовершеннолетних и молодежи…
11 апреля, с 16.00 до 17.00, «прямую телефонную линию» проведет председатель Комитета государственного контроля…
Присутствующие руководители предприятий и организаций района рассказали учащимся об условиях работы на своих предприятиях, о…