Ваенна-патрыятычная гульня «Патрыёт» прайшла ў Сянне (+фота)

2KHB0Ruwf_w

  У рамках рэспубліканскай акцыі “К защите Отечества готов!” старшакласнікі двух гарадскіх школ і школы–інтэрната спаборнічалі ў ваенна-патрыятычнай гульні “Патрыёт”.

7LEWhOKkew0

 

Месцам правядзення сустрэчы стаў фізкультурна-спартыўны комплекс.

Спаборніцтва пачалася з самага цікавага конкурсу — камбінаванай эстафеты. Яна прадугледжвала адзеванне і зняцце  процівагаза, праходжанне «мышалоўкі»,пераадоленне паласы перашкод па-пластунску і інш.

У конкурсе капітанаў, дзе неабходна было страляць з дроцікаў па паветраных шарах лепшым быў лідар каманды другой школы, адзінаццацікласнік Эдуард Цімашэнка.

Адным з самых складаных для падлеткаў аказаўся конкурс па зборцы і разборцы аўтамата.  Хутчэй за ўсіх справіліся вучні СШ №1 г.Сянно Раман Шынкевіч і Вікторыя Тарасевіч, выхаванцы ваенна-спартыўнага клуба “Спарта” РЦДіМ.

Дадатковы бал камандзе маглі прынесці і балельшчыкі. Ярка выступілі вучаніцы 7 “Б” класа другой школы з танцавальнай праграмай па чэрлідынгу.

У апошнім конкурсе па перацягванні канату зноў не было роўных “асілкам” з СШ №2 г.Сянно. Дадатковы бал камандзе маглі прынесці і балельшчыкі. Ярка выступілі вучаніцы 7 «Б» класа другой школы з танцавальнай праграмай па чэрлідынгу.

Па выніках спаборніцтваў у ваенна-спартыўнай гульні “Патрыёт” першае месца заваявала каманда “Патрыёт” з другой гарадской школы. 2 месца —  у першай, трэцяе — у школы-інтэрната. Пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі і медалямі.

Ірына ХАСАНАВА.

Фота аўтара.

7NbAAMFd01U

83f57NYIMWI

azpMh78MY9g

cVEtQbSV1Jg

EDo6SgGglv8

EIrwFSDFcUk

H-LLOocuwGY

iJIyVPvr0po

imBM_3ey1HM

kFYaxlMPh9A

MludbQQuv00

mNAUz3N_ABM

mq5MPqBVaaM

mSRZkOcShgY

NpAy4-4JB1c

q7UTjoYC8I8

-qBDB-i5Uy8

RA2AcZQlZkA

uisMOA-hU8o

vbAevsNJ_pw

yhmU1-qaf1g

zIJeN5wi3p4