Сёлета, а дакладней 12 сакавіка, споўнілася 107 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, Героя Савецкага Саюза Аляксанда Гараўца.
У такі знамянальны год для нашай краіны – Год гістарычнай памяці – мы проста не можам не ўспомніць пра подзвіг, які здзейсніў Аляксандр Канстанцінавіч у час Вялікай Айчыннай вайны, і расказаць, як сёння сенненцы захоўваюць памяць пра свайго героя.
Подзвіг гвардыі старшага лейтэнанта Аляксандра Гараўца — унікальны. Ён не мае аналагаў у сусветнай гісторыі. У адным баі, а гэта быў 1943 год, лётчык знішчыў восем самалётаў ворага, патраціўшы ўвесь боекамплект, дзевяты – таранным шляхам. Пры вяртанні на аэрадром быў збіты нямецкімі «Мессерамі». Тады самалёт аператыўна выявіць не ўдалося, лётчык быў прызнаны загінуўшым. І толькі ў 1957 годзе рэшткі Аляксандра Гараўца і абломкі яго паветранага судна былі знодзены падчас мэтанакіраваных пошукавых работ на хутары Зорынскія Двары. Устанавіць яго асобу ўдалося па партыйным білеце і ордэне Чырвонага Сцяга, якім лётчык быў узнагароджаны незадоўга да гібелі. Пахаваны Аляксандр Гаравец у Белгародскай вобласці. такі знамянальны год для нашай краіны – Год гістарычнай памяці – мы проста не можам не ўспомніць пра подзвіг, які здзейсніў Аляксандр Канстанцінавіч у час Вялікай Айчыннай вайны, і расказаць, як сёння сенненцы захоўваюць памяць пра свайго героя.
У Расіі свята ўшаноўваюць памяць пра яго. На Сенненшчыне таксама вялікую даніну павагі аддаюць Аляксандру Канстанцінавічу. Машканская школа носіць імя легендарнага лётчыка.
Машканская зямля – тое месца, дзе нарадзіўся будучы герой. На хутары Гараўцы, што недалёка ад аграгарадка. Праўда, населенага пункта ўжо даўно няма, як і хаты, дзе шчасліва жыла вялікая дружная сям’я, у якой раслі двое сыноў і пяцёра дачок. Застаўся толькі фундамент. Па вуглам яго растуць чатыры бярозы, пасаджаныя кімсьці. Вялікі раскідзісты дуб таксама напамінае пра тое, што тут жылі людзі. У рамках турыстычнага маршрута «Легендарная зямля герояў», распрацаваным настаўнікамі Машканскай школы Таццянай Каранеўскай і Святланай Іваньковай, знаёмячы юных сенненцаў з жыццёвым шляхам Героя Савецкага Саюза, менавіта сюды і прыводзяць іх.
Зберагаць памяць тых, хто, ахвяруючы сабой, стаяў на перадавой міру, сёння абавязак маладога пакалення. І гэта добра разумеюць педагогі ўстановы адукацыі. Чаго толькі вартыя тыя звесткі, што захоўваюцца на стэндах школьнага музея баявой і працоўнай славы. Імя Гараўца носіць піянерская дружына, названы атрад 8 класа. Перад школай устаноўлены бюст выбітнаму лётчыку, куды заўсёды ўскладваюць кветкі. А яшчэ тут стаіць макет самалёта. Раней на гэтым месцы быў сапраўдны ЯК-18У, падораны школе Віцебскім аэраклубам у 1964 годзе. А ў 2009 годзе ён стаў адным з экспанатаў рэспубліканскага музея авіяцыі.
У Машканскай школе ўвесь мінулы тыдзень быў прысвечаны памяці Аляксандра Гараўца. «А інакш і быць не магло, — адзначыла Таццяна Каранеўская, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «Голос юнага краязнаўцы» РЦДіМ, — бо на яго подзвігу вырасла не адно пакаленне машканцаў. Наша задача – увекавечванне гістарычнай памяці салдат Вялікай Айчыннай вайны, захаванне гераізму і доблесці народа. Ва ўсіх класах прайшлі тэматычныя ўрокі, класныя гадзіны, прысвечаныя памяці нашага земляка».
Патрыятычнае выхаванне заўсёды было і будзе заставацца задачай нумар адзін у сістэме адукацыйнага працэсу. У свеце сённяшніх падзей выразна відаць, што паслабіўшы гэты накірунак, не даводзіўшы да навучэнцаў такія паняцці, як нацыянальны гонар і годнасць, мы страцім сваю цэльнасць як народ, падсумавала Таццяна Паўлаўна.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота прадастаўлена Машканскай школай.
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в преддверии общереспубликанского праздника 7 ноября официально открыл в Минске бассейн…
Вооружившись необходимым инвентарем, представители сельского Дома культуры, амбулатории врача общей практики, местной школы во главе…
«Ну кто сказал, что нужно нас «списать», лишь потому что мы пенсионеры…», с такой фразы…
В Беларуси с 7 ноября стартует этап сбора подписей за выдвижение кандидатов в Президенты. Заниматься…