В Беларуси 20 апреля пройдет общереспубликанский субботник
Яго ўдзельнікам прапануецца папрацаваць на рабочых месцах ці прыняць удзел у добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, месцаў масавага адпачынку.
На Сенненшчыне таксама вызначаны месцы, дзе можна прыкласці свае рукі, і аб’ёмы работ. Як стала вядома рэдакцыі, шырокі фронт работ мяркуецца правесці ў парку 40-годдзя Перамогі, што ў райцэнтры. Значны працоўны дэсант высадзіцца ў Багушэўску, Багданаве, іншых аграгарадках.
Грашовыя сродкі на добраахвотнай аснове, у суме, якую вызначае кожны ўдзельнік супольнай працы, будуць пералічаны ў рэспубліканскі і мясцовыя фонды.