Сенненцы отправили открытки медикам
РК ГА “БРСМ” сумесна з раённым аддзяленнем РУП “Белпошта” далучыліся да рэспубліканскага марафону ў падтрымку беларускіх урачоў #СпасибоМедикам. Актывісты моладзевага руху ўжо адправілі першыя паштоўкі з падзячнымі пасланнямі.
Калі ў вас ёсць жаданне падтрымаць людзей, якія кожны дзень ахвяруюць сваім жыццём, калі ласка, прыміце ўдзел у добрасардэчным марафоне.
Для гэтага неабходна напісаць на паштоўцы альбо паштовай картцы шчырыя словы падзякі медработнікам: урачам, фельчарам, медсёстрам, санітаркам, а таксама кіроўцам “Хуткай дапамогі” — усім тым, хто ў гэтыя дні знаходзіцца на перадавой, кругласутачна і самааддана выратоўвае жыцці беларусаў, клапоціцца аб іх здароўі. Затым адправіць іх адрасатам праз паштовыя скрыні.
Эскізы паштовых картак для такіх лістоў распрацаваў саюз моладзі. Іх можна знайсці на афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах і ў групах БРСМ у сацыяльных сетках. Марка на паштоўку або канверт не патрэбна. Да канца красавіка «Белпошта» забяспечыць бясплатную дастаўку паштовых картак з хэштэгам #СпасибоМедикам у адрас устаноў аховы здароўя.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Здымкі прадастаўлены РК ГА “БРСМ”.