За что известный белорусский певец Саша Немо подарил юной жительницы Богушевска гитару?

                Валерыю Яскевіч, вучаніцу 11 класа СШ № 1 г.п. Багу­шэўска ведаюць не толькі ў родным мястэчку. Яе імя шырока вядома карыстальнікам інтэрнэта. А нядаўна дзеля нашай юнай зямлячкі ў Багушэўску пабываў Саша Нэма.

Вядомы беларускі спявак прыняў удзел у школьнай лінейцы, прысвечанай заканчэнню навучальнага года, выступіў на ёй. А яшчэ ён уручыў Валерыі Яскевіч у якасці падарунка гітару. Дзяўчынка стала пераможцай у конкурсе, арганізаваным Сашай Нэма ў падтрымку таленавітай моладзі. У першую чаргу — з невялікіх населеных пунктаў. Так спявак вырашыў унесці свой уклад у правядзенне ў нашай краіне Года моладзі.

         На конкурсе Валерыя Яскевіч выконвала пад уласны акампанемент на гітары кампазіцыю «Всё будет хорошо». На бяду ў гэты час лопнула струна. Але ці то назва песні стала абярэгам для юнай выканаўцы, ці то яна сапраўды пакарыла сваім талентам журы, перамога дасталася Валерыі. Арганізатары конкурсу адной з умоў назвалі — спадабацца гледачу. Таму ўсе выступленні ўдзельнікаў у відэароліках былі загружаны на папулярны партал You Tube, змешчаны на афіцыйнай старонцы Сашы Нэма ў сацыяльным сетцы «Вконтакте», на яго сайце, дзе кожны жадаючы мог прагаласаваць за самы лепшы, на яго погляд, нумар. І ўсё ж у рэшце рэшт пераможцу выбірала прафесійнае журы, бо былі выяўлены парушэнні правілаў конкурсу. Прыхільнікі некаторых канкурсантаў устанавілі спецыяльныя праграмы, за кошт якіх і павялічылі колькасць лайкаў. За аснову былі ўзяты сапраўдныя лайкі і меркаванне журы. У выніку Валерыя Яскевіч была аб’яўлена пераможцай.

         Поспех Валерыі не выпадковы. Юная багушэўка мае на You Tube  свой канал, у якога каля 6,5 тыс. падпісчыкаў. Як расказала дзяўчынка, спачатку яна запісвала каверы на песні і выкладвала іх «Вконтакте» для сяброў. Крыху пазней заўважыла, што на You Tube многія маюць уласныя каналы і вырашыла стварыць свой. Першае відэа Валерыя выклала ў 2012 годзе. Аднак поспех прыйшоў толькі ў 2014-ым, калі дзяўчына стала выкарыстоўваць гавайскую гітару.

         Так што, калі вы ячшэ не чулі Валерыю Яскевіч, ацаніць яе талент можна не пакідаючы кватэру. Прадзюсерскі цэнтр «Гранд Мьюзик» у асобе яго кіраўніка Андрэя Гузеля ўжо зрабіў гэта, прапанаваўшы дзяўчыне з Багушэўска супрацоўніцтва.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 

admin

Recent Posts

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

24 минуты ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

2 часа ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

3 часа ago

Лукашенко официально открыл в Минске бассейн международного стандарта

Президент Беларуси Александр Лукашенко в преддверии общереспубликанского праздника 7 ноября официально открыл в Минске бассейн…

4 часа ago

В аг. Ходцы прошел субботник

Вооружившись необходимым инвентарем, представители сельского Дома культуры, амбулатории врача общей практики, местной школы во главе…

4 часа ago

В клуб — за душевным уютом

«Ну кто сказал, что нужно нас «списать», лишь потому что мы пенсионеры…», с такой фразы…

6 часов ago