Categories: Актуальна

Сенненские пенсионеры организовали клуб путешествий

 Лета — найлепшая пара для падарожжаў. У гэтым упэўнены сенненскія пенсіянеры і Галіна Шынкевіч. Член прэзідыума раённага савета ветэранскай арганізацыі Сенненшчыны адказвае за культурна-масавую работу сярод пенсіянераў раёна. А яшчэ яна — ініцыятар стварэння клуба «Вандроўнік».

— У ваколіцах Віцебска гэтым летам мы пабывалі на сядзібе Ільі Рэпіна ў Здраўнёве, у  Заронаве, дакладней, у мясцовым музеі, — расказала Галіна Мікалаеўна.

         У Здраўнёве нашы землякі пазнаёміліся з жыццём і творчасцю вялікага мастака, які шмат часу праводзіў тут з сям’ёй, захапляліся копіямі яго работ, пагулялі па цяністых ліпавых алеях, удыхнулі водар  бэзу, што быў высаджаны пры жыцці мастака, палюбаваліся з высокага берагу на Дзвіну. Не менш уражанняў у вандроўнікаў засталося пасля наведвання Заронаўскага музея. Ён прысвечаны гісторыі роднага краю, энтаграфіі, побыту продкаў. Ёсць у музеі раздзелы, якія расказваюць аб земляках — удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, воінах-інтэрнацыяналістах, перадавіках вытворчасці. Стараннямі дырэктара музея Людмілы Нікіцінай, якая, дарэчы, экскурсію праводзіла на беларускай мове, сабраны шмат рэчаў савецкага перыяду: калекцыі гадзіннікаў, календароў, навагодніх цацак.

         — Мы, як быццам, пабывалі ў маладосці, — не хавала Галіна Шынкевіч у час размовы.

         Напярэдадні Дня Незалежнасці сенненскія пенсіянеры, аматары падарожжа, наведаліся ў Мінск, у музей Вялікай Айчыннай вайны. Яго экспанаты таксама нікога не пакінулі абыякавымі.

         — Мы пераходзілі з адной залы ў другую і пачыналі разумець, як дрэнна ведаем гісторыю сваёй краіны, вайны, што прынесла столькі няшчасця нашаму народу, — разважае Галіна Шынкевіч. — Тым  яс­кравей становяцца дасягненні сучаснай Беларусі. Любуючыся сталіцай, мы радаваліся за сваю краіну, ганарыліся нашым працалюбівым народам.

На зваротным шляху сенненскія вандроўнікі зрабілі прыпынак ля Кургана Славы. Гісторыка-культурнае збудаванне, абноўленае сёлета, стала не толькі больш велічнапрыгожым. Пашырылася яго выхаваўча-эмацыянальнае ўздзеянне на наведвальнікаў. Таму прыпынак быў даволі працяглым, што дазволіла ахвочым узняцца на вышыню рукатворнага кургана.

         У планах «Вандроўніка» і Галіны Шынкевіч новыя падарожжы, у якія яны запрашаюць новых прыхільнікаў вывучэння роднага краю.

admin

Recent Posts

На страже защиты природы

Экологическому воспитанию в Студёнковской школе уделяют пристальное внимание.  На протяжении последних пяти лет учащиеся, их…

14 часов ago

Около 40 предприятий Беларуси имеют право маркировки товаров знаком «Натуральный продукт»

На данный момент в Беларуси действует 121 сертификат, выданный 38 отечественным предприятиям, на право маркировки…

18 часов ago

Приглашает тур выходного дня

Познавательные потребности людей разных возрастов удовлетворят сотрудники турцентра «Сенно». Ими разработаны более 20 экскурсионных маршрутов.…

2 дня ago

На хрупких женских плечах

Сельское хозяйство ни на что не променяю – это мое призвание и любимое дело, говорит…

2 дня ago

Новшества в условиях оплаты труда бюджетников разъяснили в Минтруда

Новшества в условиях оплаты труда работников бюджетных организаций, предусмотренные Указом Президента Республики Беларусь с 1…

2 дня ago

В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена Нефёдова

В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена…

2 дня ago