Шчодры падарунак супрацоўнікам цэнтральнай раённай бібліятэкі напярэдадні прафесійнага свята — Дня бібліятэк — зрабіла жыхарка Сянна Людміла Мурашкевіч. Жанчына перадала ва ўстанову каля 500 экзэмпляраў кніг

1Бібліятэчны фонд папоўніўся выданнямі айчыннай і замежнай, класічнай і дзіцячай, мастацкай і даведачнай літаратуры. Амаль усе кнігі «стануць на паліцы» бібліобуса (перасоўнай бібліятэкі) і будуць дастаўляцца вясковым чытачам з аддаленых населеных пунктаў Сенненшчыны.

Ірына ХАСАНАВА.

            НА ЗДЫМКУ: (справа налева) дырэктар Сенненскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алена Мяцеліца, Людміла Мурашкевіч, бібліятэкар аддзела абслу­гоўвання і інфармацыі Іна Кашпар, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Таццяна Красноўская.

    P.S. Дарэчы, час ад часу сенненцы прыносяць кнігі ў Сенненскую ЦРБ. Сярод актыўных дарыцеляў — Л.Камінская, А. Блы­кіна, Г.Мірза, Г.Пятрова, І.Труханенка, В.Карчэўская, М.Фёдарава, В.Віннік, А.Шафранскі, Л.Шафранская, А.Карась, М.Торапава, І.Гардзюк і многія іншыя.