10:0… Менавіта з такім ашаламляльным лікам сенненскі футбольны клуб «Будаўнік» выйграў у лёзненскага «Дынама».
Ужо ў пачатку матча, які адбыўся на гарадскім стадыёне райцэнтра, нашы гульцы авалодалі перавагай, і гол не прымусіў сябе чакаць. Максім Канстанцінаў па-майстэрску пачаў і завяршыў галявую атаку. У першыя 20 хвілін ФК «Будаўнік» паспеў тройчы забіць у вароты саперніка. Аўтарамі галоў сталі Юрый Осіпаў і два Дзмітрыя — Адзіночанка і Сокаў.
Другі тайм адзначыўся цэлым феерверкам небяспечных момантаў ля варот дынамаўцаў. Тэхніка гульні і зладжанасць нашай каманды прынеслі яшчэ 6 галоў. Па два мячы забілі Дзмітрый Фядура і Дзмітрый Адзіночанка, па адным — на рахунку Сяргея Дадзеркіна і Сяргея Галынчыка.
Перамога з сухім лікам прынесла тры ачкі ў скарбонку ФК «Будаўнік». У наступныя пяць матчаў сенненцы сустрэнуцца на полі са сваімі асноўнымі сапернікамі ў барацьбе за прызавую тройку чэмпіянату вобласці па футболе. Ірына ХАСАНАВА.