У майстэрні «Дэкаратыўныя падарункі» аддзялення дзённага наведвання для інвалідаў ТЦСАН Сенненскага раёна рыхтуюцца да навагодняга свята
У майстэрні «Дэкаратыўныя падарункі» аддзялення дзённага наведвання для інвалідаў ТЦСАН Сенненскага раёна рыхтуюцца да навагодняга свята.
Тут можна заказаць навагоднія сувеніры — стылізаваныя ёлачкі, ёлачкі-магніты, мяккую цацку «Сабачка» і каляндар з выявай сімвала надыходзячага года.
Ацаніць частку сувенірнай прадукцыі майстроў сацыяльнай установы патэнцыяльныя пакупнікі ўжо маглі на выставе вырабаў дэкаратыўнай творчасці ў час раённага мерапрыемства, прысвечанага дню інвалідаў.
Таццяна БУРАКОВА.
Фота прадстаўлена аддзяленнем.