Когда установится устойчивая морозная погода, в Сенно зальют каток
З усталяваннем стабільна нізкіх тэмператур паветра ў Сянне зальюць каток, паведамілі ў сектары спорту і турызму райвыканкама.
Традыцыйна лядовая пляцоўка запрацуе па вуліцы Перамогі. Тут жа будзе наладжаны пракат канькоў. Аматары жа прагулак на лыжах змогуць атрымаць асалоду ад свежага паветра, наведаўшыся ў парк 40-годдзя Перамогі. На базе біятлону сенненцам і гасцям нашага рэгіёна прапануюць пракат спартыўнага інвентару. У сувязі з праведзенымі работамі па рэканструкцыі ляснога масіву, будуць пракладзены новыя лыжныя маршруты. Гэта ніякім чынам не скажацца на якасці адпачынку.
Што тычыцца аплаты — будуць дзейнічаць расцэнкі мінулага года.
Так, за адну гадзіну карыстання канькамі давядзецца заплаціць 3 рублі, столькі і за пару лыж. Будуць дзейнічаць і зніжкі. У прыватнасці гэта закране дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў, пенсіянераў, інвалідаў. У буднія дні пакатацца на лыжах можна будзе з 17.00 да 20.00, у выхадныя – з 11.00 да 20.00. А вось пра расклад працы лядовай пляцоўкі на старонках нашага выдання мы абавязкова раскажам, калі яна афіцыйна адкрыецца.
Актыўны адпачынак на Сенненшчыне вітаецца. Заўсёды прыемна бачыць аматараў спорту, якія бавяць свой вольны час з карысць і асабліва, калі да гэтай справы далучаюць маладое пакаленне. Так трымаць!
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота з архіва «ГС».